Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
ЛІРЫЧНЫЯ ВЕЧАРЫНЫ Ў ТЭХНАЛАГІЧНЫМ ПРАВОДЗІЦЬ ЛІТАРАТУРНЫ КЛУБ “ВЕТЛІЦА”

Акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная дню нараджэння

Максіма Багдановіча (9 снежня 1891  -  25 мая 1917)

“Нязгасная зорка беларускай зямлі”

(працяг)

12 снежня 2018 года, пачатак у 19.30,

актавая зала інтэрната №4


Увечары 12 снежня ў актавай зале інтэрната №4 у новым фармаце – Лірычныя вечарыны ў Тэхналагічным - адбыўся працяг акцыі “Чытаем разам!”, прысвечанай жыццю і дзейнасці нязгаснай зоркі беларускай паэзіі Максіма Багдановіча.

Удзельнікаў і слухачоў імпрэзы сустракалі мелодыі беларускіх песень, напісаных на вершы  Максіма Багдановіча, народных песень і сусветнавядомыя сучасныя хіты, якія цудоўна выконвалі на піяніна Дашкевіч Святлана і Адамская Лілія.

 Прагучалі вершы Максіма Багдановіча, цікавыя звесткі з жыцця паэта, якія прысутныя (звыш 60 студэнтаў і выхавальнікі інтэрната) прымалі вельмі засяроджана і з цікавасцю. Асаблівую цікавасць выклікала выступленне турэцкіх навучэнцаў, якія чыталі вершы паэта на беларускай, рускай і турэцкай мовах. Пераклад на турэцкую зрабіў Чэцін Альперэн – малады таленавіты турэцкі паэт, таксама навучэнец нашага ўніверсітэта.  

Пасля ўсе прысутныя праспявалі “Зорку Венеру” і “Купалінку”, а ганаровы госць літаратурнага клуба “Ветліца” – Чорная Наталля Віктараўна падзялілася сваімі ўражаннямі ад сустрэчы, пажадала часцей сутракацца, паколькі  адбываецца ўзбагачэнне кожнага прысутнага на эмацыянальным, маральным, эстэтычным і ментальным узроўнях, мацаванне нацыянальнай свядомасці раз высокія ідэалы беларускай паэзіі і музыкі.

Сустрэча настолькі захапіла прысутных, што многія не хацелі разыходзіцца, ігралі на піяніна і спявалі песні.

  

  

  

  

  




Опубликовано: 14.12.2018
Больше по рубрике
17 апреля. Фестиваль "Артвакации - 2026"
16.04.2026
Профсоюзный комитет предлагает билеты
17.03.2026
Вокальный коллектив БГТУ «Истоки» — Лауреат международного фестиваля «Звезда таланта»
19.12.2025
ПРАЗ МУЗЫКУ І ВЕРШЫ
22.10.2025
Літаратурна-музычная вечарына Вольгі Коваль
15.05.2025
Памяць і боль. Пазнаём Беларусь
09.04.2025
Тожественная церемония награждения победителей и призеров Республиканского конкурса
26.02.2025
В БГТУ отметили Китайский Новый год
06.02.2025
Поздравление ректора БГТУ Игоря Витальевича Войтова с Днем Победы!!
09.05.2024
О Героях Советского Союза
08.05.2024