Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Лірычныя вечары ў Тэхналагічным. Літаратурны клуб "Ветліца"

11.11.19  у зале вучонага савета ў 13.50 адбылася прэзентацыя літаратурна- мастацкага альманаха “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць), № 9, які прысвечаны 20-годдзю літаратурнага клуба “Ветліца”. Мабыць, гэта сімвалічна, што ў зале, дзе змешчаны партрэты 20-ці  сусветна вядомых беларускіх вучоных, сабралася сённяшняя і будучая эліта беларускай нацыі – маладыя і сталыя паэты, празаікі, публіцысты, навукоўцы…, - людзі творчыя, шчырыя, адкрытыя, неабыякавыя да лёсу роднай мовы і любай бацькаўшчыны.


З прывітальным словам выступілі кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Савіцкая Н.Я  і прарэктар па выхаваўчай працы Гараноўскі А.Р., які ўручыў граматы БДТУ найбольш актыўным членам клуба - удзельнікам шматлікіх мерапрыемстваў і літаратурных конкурсаў БДТУ і рэспубліканскіх.

І залу напоўніла паэзія – высокая, шчымліва-драматычная, патрыятычная, песенна-лірычная, асветленая пачуцём любові і кахання да родных краявідаў, блізкіх людзей і каханых. І кожны паэт, акрамя чытання сваіх вершаў, імкнуўся выказаць набалелае, тое, што найбольш яго хвалюе, уражвае, паказаць няпростыя мукі творчасці. І гэта апантанасць, пачуццё адказнасці паэта за прамоўленае слова, гэта адкрытае сэрца, працятае то болем, то радасцю знаходзіла водгукі ў  сэрцах прысутных.  Тут не было раўнадушных. Аўдыторыя чуйна ўспрымала кожную думку і пачуцці аўтараў, асэнсоўвала, успрымала сэрцам і прыгажосць, і радасць, і любоў… Уладзімір Салаухін адзначаў, што
“Калі навука ёсць памяць розуму,
 То мастацтва ёсць памяць пачуцця”.
А памяць пачуцця значна мацнейшая за памяць розуму і будзе будзіць гэты розум, а сама душа будзе імкнуцца ў новыя светлыя высі.
Надзвычай эмацыйнае выступленне сучаснага класіка беларускай літаратуры, лаўрэата Дзяржаўнай Прэміі, узнагароджанага медалём Францыска Скарыны, Міхася Башлакова падхоплівалася  выступленнямі таленавітых сучасных аўтараў і нашых студэнтаў.

Наступнымі выступілі:
Значонак Дар’я – выпускніца факультэта ПіМ, якая трымае сувязь з клубам,  друкуецца ў  “Маладосці” і “Дзеяслове” і зборніку твораў студэнтаў і супрацоўнікаў БДАТУ “Музыка маёй радзімы”, які яна падаравала клубу;
Валерый Пазняк –таленавіты паэт, аўтар трох зборнікаў паэзіі, майстар напісання трыялетаў;
Аксана Гаравенка – яркі паэт, аўтар 6 зборнікаў паэзіі, дацэнт кафеды міжнароднай эканомікі Эканамічнага ўніверсітэта;
Вольга Данілевіч – студэнтка факультэта ТАР, таленавіты паэт і празаік, рознабакова творчая асоба, дыпламант рэспубліканскага конкурсу “Аўтограф”;
Генадзь Шары – яркая творчая асоба, піша вершы, займаецца грамадска-асветніцкай дзейнасцю, знаўца беларускай культуры, перакладчык, даследчык творчасці Марыны Цвятаевай;
Любоў Чаркасава – самабытны паэт, пераможца конкурсу “Бацькаўшчына”, які праводзілі часопіс “Маладосць” і беларускае радыё ў 2019 г.;
Галіна Абалоніна – паэт, перакладчык з французскай мовы, былы супрацоўнік БДТУ;
Рэгіна Міксюк – арыгінальны паэт, аўтар тэкстаў песень і аўтарскіх песень;
Дзмітрый Уласенка – студэнт факультэта ПіМ, аўтар публіцыстычных твораў, дыпламант рэспубліканскага конкурсу “Аўтограф”;
Арсеній Чубараў – паэт, студэнт факультэта ХХіТ, удзельнік рэспубліканскіх выступленняў у Брэсце і Мінску;
Калектыўнае чытанне верша Міхася Башлакова “Тры лікі любові”. Чыталі: Чубараў Арсень (ХТТ), Мацейка Алена (ПіМ), Маскаленка Андрэй (ХТТ), Масюкова Анастасія (ЛГФ), Уласенка Дмітрый (ПіМ);
Музычная паўза  - ігра на скрыпцы. Выконвала Дэгіс Лізавета, студэнтка  факультэта ТАР.

Заключны акорд  літаратурнай вечарыны – выступленне вакальнага ансамбля выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Акавіта” абгрунтаваны тым, што ў альманаху надрукаваны артыкул да 25-годдзя творчай дзейнасці ансамбля і новыя песні, напісаныя мастацкім кіраўніком Аляксандрам Ляхам.

Выступілі:
Мініч Т.У.,Курачкіна Н.В., Сідралёнак А.Ф., Савіцкая Н.Я., Дамброўская Н.В., Брусянцова Т.П., Гаркавая М.А., акампаніятар Юносаў А.М.

Час імпрэзы быў вычарпаны, і 7 маладых паэтаў выступяць на наступнай вечарыне.
Барыс Лабун – палкоўнік у адстаўцы - уручыў кветкі кіраўніку клуба ад аднакласнікаў і прыхільнікаў паэтычнай творчасці і выказаў цёплыя словы ўдзячнасці за арганізаванае мерапрыемства, адзначыў высокі ўзровень выдадзенага альманаха і праведзенай прэзентацыі, пажадаў поспехаў і новых сустрэч.
А 12.11.19 на Viber былі дасланы наступныя паэтычныя радкі ад Аксаны Гаравенкі, якая падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы:
От юных любящих сердец
До седых старцев –
Там венец поэзии блистал, и пело
Пространство так, что всё светлело,
И проступала тут и там судьба,
Подвластная… словам…




Інфармацыю падрыхтавала  Надзея Савіцкая, кіраўнік клуба.
Фота – Анастасія Качамарава, студэнтка факультэта ПіМ.


Опубликовано: 13.11.2019
Больше по рубрике
Музей «Лошицкая усадьба»
04.10.2023
Профилактика правонарушений и преступлений «Сделай правильный выбор!»
04.10.2023
Музыкальная экспресс - викторина «Ты - моя мелодия»
02.10.2023
Дни культуры Ростовской области в Республике Беларусь
26.09.2023
Народный праздник «Багач»
25.09.2023
Пешая экскурсия «Страницы каменной архитектуры Верхнего города»
15.09.2023
Фольклорный клуб «Крыница» приглашает!
14.09.2023
Акция «Наше детство»
02.06.2023
«Декада кибербезопасности “КиберДети”»
01.06.2023
Информационный дайджест. Рыся, вперед
25.05.2023