Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Гучы, наша песня, для абаронцаў Айчыны

 

22.02.24 г. вакальны ансамбль супрацоўнікаў “Акавіта” прыняў удзел у святочным канцэрце, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Як звычайна, “Акавіта” пачала  канцэртную праграму. Прагучалі дзве прэм’ерныя песні, напісаныя мастацкім кіраўніком ансамбля – кампазітарам і салістам – Ляхам Аляксандрам Палікарпавічам. Першая песня “Живи и процветай, родная Беларусь” напісана на словы Івана Цітаўца, а другая – “Дарога” - на словы Валерыя Пазняка. Прыгожыя мелодыі і яркае выкананне знайшлі водгук у сэрцах студэнцкай аўдыторыі, якая падтрымлівала спевакоў дружнымі воплескамі на працягу выступлення і шквалам апладысментаў па заканчэнні выканання песень.

Выступалі:

Лях А.П. –мастацкі кіраўнік ансамбля, лаўрэат шматлікіх конкурсаў, ганаровы грамадзянін г. Смаргонь, барытон.

Юнусаў А.М. -  баяніст-акампаніятар, лаўрэат міжнародных конкурсаў.

Савіцкая Н.Я. – кіраўнік-арганізатар, сапрана.

Сакалоўскі І.В.  – кандыдат навук, дацэнт, тэнар.

Курачкіна Н.В. – супрацоўнік, сапрана.

Сідралёнак А.Ф. – супрацоўнік, сапрана.

Нікіценка Н.М. – кандыдат навук, дацэнт, сапрана.

Брусянцова Т.П. – старшы выкладчык, альт.

Татарэвіч В.А. – супрацоўнік, альт.

Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.

 

Жыві і працвітай, родная Беларусь…

25.02.2024 г. у дзень адзінага дня галасавання вакальны ансамбль супрацоўнікаў “Акавіта” і літаратурны клуб “Ветліца” выступілі з канцэртнай праграмай на выбарчым участку ў 55 школе горада Мінска.

Цікавая  песенная  праграма ў яркім выкананні ансамбля  “Акавіта”,  сольныя выступленні Шуціна С. Г. і  Ляха А.П., дуэт А. Ляха і І.Сакалоўскага, мужчынскага квартэта, уласны верш Міхаіла Наскаўца і верш С.Панізніка “На Беларусі сінеюць азёры…” ў выкананні Савіцкай Н.Я. знайшлі водгук у аўдыторыі, якая дружна падтрымлівала выступоўцаў апладысментамі.

 

 

 

Перад выступленнем з супацоўнікам прафкама Амяльчук Л.Ф.

 

 

 

Спявае Шуцін С.Г. – кандыдат навук, тэнар.

 

 

На сцэне – “Акавіта”, у складзе: Лях А.П. –мастацкі кіраўнік ансамбля, лаўрэат шматлікіх конкурсаў, ганаровы грамадзянін г. Смаргонь, барытон.

Юнусаў А.М. -  баяніст-акампаніятар, лаўрэат міжнародных конкурсаў.

Савіцкая Н.Я. – кіраўнік-арганізатар ансамбля  і літ. клуба “Ветліца”, сапрана.

Сакалоўскі І.В.  – кандыдат навук, дацэнт, тэнар.

Наскавец М.Т. – кандыдат навук, дацэнт,тэнар.

Шуцін С.Г. – кандыдат навук, тэнар.

Курачкіна Н.В. – супрацоўнік, сапрана.

Сідралёнак А.Ф. – супрацоўнік, сапрана.

Нікіценка Н.М. – кандыдат навук, дацэнт, сапрана.

Брусянцова Т.П. – старшы выкладчык, альт.

Татарэвіч В.А. – супрацоўнік, альт.

Фота Амяльчук Л.Ф.

Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.

 

 


Опубликовано: 26.02.2024
Больше по рубрике
Минута славы по номинациям
10.11.2017
Осенний салон
10.11.2017
Коласаўскія чытанні
04.11.2017
Літаратурны клуб “Ветліца” запрашае на Каласавіны
02.11.2017
Минута славы первокурсников
01.11.2017
Открытый конкурс на разработку талисмана Евроигр-2019 в Минске
31.10.2017
З кніжнай скарбніцы
19.10.2017
Мятный лев — 2017
17.10.2017
А у нас субботник!
12.10.2017
Начало яркой студенческой жизни положено! Вечер первокурсника-2017
02.10.2017