Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Гомельская камандзіроўка

У першай дэкадзе кастрычніка загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімір КУЛІКОВІЧ і яго выхаванка — лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ сярод студэнтаў і магістрантаў Рэспублікі Беларусь (2015 г.) студэнтка 4 курса факультэта ПіМ спецыяльнасці «Выдавецкая справа» Ксенія ТАРАСЕВІЧ прынялі актыўны ўдзел у Міжнародных навуковых чытаннях “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, прысвечаных памяці народнага пісьменніка Беларусі І. Я. Навуменкі.

Даклад У. Куліковіча на пленарным пасяджэнні называўся “Абрэвіятуры, складаныя словы і варварызмы ў рамане І. Навуменкі “Сасна пры дарозе” як адлюстраванне актуальных рэалій тагачаснага жыцця”. Даклад К. Тарасевіч на секцыі “Літаратура ў эпоху глабалізацыі” — “Тыпалагічныя асаблівасці афармлення кніг І. Навуменкі”.

Падчас мерапрыемстваў, што ладзіліся ў рамках канферэнцыі, удзельнікі пабывалі ў музеі рэдкай кнігі, здзейснілі экскурсію на цеплаходзе па рацэ Сож, наведалі філіял Веткаўскага музея і гарадскі парк Гомеля.

Поводле слоў нашых прадстаўнікоў на канферэнцыі, ім запомніліся цікавыя сустрэчы-знаёмствы з прафесарам Арнольдам Макмілінам з Лонданскага ўніверсітэта, прафесарам Колер Гун-Брыт (Ольдэнбургскі ўніверсітэт, Германія), прафесарам Васілём Шурам (Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. Шамякіна).

Акрамя гэтага, Уладзімір Іванавіч правёў прафарынтацыйную сустрэчу з настаўнікамі Гомельшчыны ў абласным інстытуце развіцця адукацыі, на якой прысутнічалі 92 педагогі амаль з усіх куткоў Гомельскай вобласці. Загадчык кафедры распавёў пра спецыяльнасці і спецыялізацыі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, пра перспектывы выпускнікоў.

Новікава Дарына, студэнтка 4 курса факультэта ПіМ


Падчас перапынку. Злева направа: падпалкоўнік І. Маруняк, К. Тарасевіч, прафесар Колер Гун-Брыт, У. Куліковіч,
дацэнт П. Навуменка (сын І. Навуменкі)




Куліковіч з выхаванкамі. Злева К. Тарасевіч, справа выпускніца факультэта ПіМ (2015 г.) Т. Маруняк



У. Куліковіч падчас выступлення на пленарным пасяджэнні




Падчас сустрэчы з настаўнікамі 

Гомельшчыны



Выступленне перад педагогамі Гомельскай вобласці




 

Аўтографы на памяць




 

Ля Гомельскай абласной бібліятэкі. Злева направа: Прафесар В. Шур (Мазыр), дацэнт У. І. Куліковіч, дацэнт А. Салахаў (Мазыр)


Опубликовано: 12.10.2016
Больше по рубрике
Со слезами на глазах...
07.12.2015
Посещение Национальной библиотеки
06.12.2015
Объявляется конкурс
03.12.2015
День студента
17.11.2015
Всемирный День студента
17.11.2015
Мисс Осень
13.11.2015
Шчыра віншуем!
02.11.2015
ALMA MATER – 85!
02.11.2015
Посещение выставки «Мятный лев - 2015»
02.11.2015
85-летие нашего университета
28.10.2015