Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Экскурсія ў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

“Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне  засталася спадчына...”
Янка Купала


    Гісторыя – гэта тое, што нас яднае, вылучае з сусветнай супольнасці. Кажуць, што без мінулага няма будучыні. Таму трэба з павагай і трапятаннем ставіцца да сваёй гісторыі, бо  гэта ланцужок паміж  мінулым і будучыняй, які ніколі не павінен абарвацца.

    Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь - найбуйнейшы па колькасці адзінак захоўвання: больш за 400 тысяч экспанатаў. Ён быў заснаваны ў 1908 годзе. У музеі на пастаяннай аснове працуе 10 экспазіцыйных і выставачных залаў. Рэгулярна праводзяцца розныя выставы, вядзецца актыўная навуковая праца. У фондах музея захоўваюцца наступныя калекцыі: археалагічная, выяўленчага мастацтва, іканапісу, керамікі і інш.




    Студэнты інтэрната №3 студгарадка БДТУ 01.03.2021 наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Экскурсія была прысвечана экспазіцыі “Старажытная Беларусь”, якая ахоплівае перыяд айчыннай гісторыі ад эпохі неаліту да 19 ст. У ей знаходзяцца каштоўныя гістарычныя артэфакты: зброя, прадметы культу і многае іншае. Экспазіцыя заклікана спрыяць развіццю нацыянальнай  самасвядомасці. Таксама студэнты змаглі самастойна прайсціся па выставачных залах і пазнаёміцца з экспанатамі музея.

    Ведайце і любіце сваю краіну, ганарыцеся ёй!




Інфармыцыю і фота падрыхтавала  Чуднова Святлана Уладзіміраўна, педагог-арганізатар  студгарадка.


Опубликовано: 04.03.2021
Больше по рубрике
Со слезами на глазах...
07.12.2015
Посещение Национальной библиотеки
06.12.2015
Объявляется конкурс
03.12.2015
День студента
17.11.2015
Всемирный День студента
17.11.2015
Мисс Осень
13.11.2015
Шчыра віншуем!
02.11.2015
ALMA MATER – 85!
02.11.2015
Посещение выставки «Мятный лев - 2015»
02.11.2015
85-летие нашего университета
28.10.2015