Літаратурны клуб “Ветліца” прымае ўдзел….
“І кагось засланялі зноўку хлопцы сабой” –
пад такой назвай літаратурны клуб “Ветліца” правёў Акцыю:”Чытаем разам!”, якая адбылася на ўрачыстым мерапрыемстве, праводзеным ваеннай кафедрай БДТУ.
![](https://img1.teletype.in/files/c4/55/c45582a9-12a4-4b7b-b417-06df81d974d4.jpeg)
Перад строем студэнтаў выступіў загадчык ваеннай кафедры палкоўнік Зелянкевіч А.У., які расказаў пра асноўныя падзеі, што адбываліся ў Афганістане падчас грамадзянскай вайны, пра місію воінаў СССР, колькасць ахвяр сярод воінаў СССР і Беларусі, пра захаванне памяці аб тых падзеях, пра ўшанаванне памяці загінуўшых, пра ўвагу і дапамогу ветэранам.
![](https://img3.teletype.in/files/6a/c5/6ac58c9b-cc9a-4bea-99de-126b848fa6bb.jpeg)
На ўрачыстым пастраенні прысутнічалі два ветэраны ваенных падзей у Афганістане. Гэта Еўтушэнка Дзмітрый Віктаравіч, маёр у адстаўцы, працуе на пасадзе інжынера на кафедры лесааховы, і Хвалько Уладзімір Мікалаевіч, гвардыі старшы сяржант, працуе шафёрам.
![](https://img1.teletype.in/files/4b/71/4b71b5b2-056c-4dff-b1c8-9b969cd4169a.jpeg)
Зелянкевіч пазнаёміў прысутных з ветэранамі і ўручыў ім шыкоўныя букеты ружова-жоўных руж.
![](https://img4.teletype.in/files/30/f9/30f9f965-229f-4fd0-8ec9-68f48c1ef26e.jpeg)
![](https://img2.teletype.in/files/52/f1/52f1291f-0a71-4fc9-8adf-62628e6ef332.jpeg)
Потым студэнты прачыталі беларускія вершы на афганскую тэматыку , напісаныя паэтам Валерыем Пазняком. Сам паэт працаваў ў 80-я гады ў Афганістане і быў сведкам тых падзей.
![](https://img2.teletype.in/files/51/0b/510bbd5e-1a79-415e-aa41-df6365bc65dd.jpeg)
![](https://img4.teletype.in/files/77/81/77813df6-c576-4249-87b0-f0bede26e50b.jpeg)
Студэнты – чытальнікі вершаў – і ветэраны-афганцы атрымалі ад паэта ў падарунак зборнік паэзіі “Родны бераг”, дзе ёсць вершы з “Афганскага сшытка”, з аўтографам аўтара.
Закончылася ўрачыстае мерапрыемста прэзентацыяй інтэрактыўнай кніжнай выставы “Афганская вайна на старонках кніг”, якую падрыхтавала бібліятэка БДТУ.