Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Да 140-годдзя Якуба Коласа (1892 – 1956)

2 лістапада 2022 года літаратурны клуб “Ветліца” і бібліятэка правялі акцыю:”Чытаем разам!” “Вершам вітаем мы песняра”.

Утульная зала бібліятэкі сабрала каля 20 ўдзельнікаў мерапрыемства. Была наладжана выстава твораў Якуба Коласа (падрыхтавала Нетылёва А.Я), мультымедыйная прэзентацыя сустракала ўдзельнікаў мерапрыемства музыкай і відэарадам пра жыццё і творчасць песняра (падрыхтавала Пуйдак Ульяна, 4 ПіМ), Голубева А.Б. дэманстравала прэзентацыю.

Савіцкая Н.Я. сказала ўступнае слова, пазнаёміла з вядучыі, якія расказвалі пра жыццё і творчасць песняра і аб’яўлялі чытальнікаў твораў класіка .

Больш за гадзіну пранікнёна і мілагучна гучала беларуская мова з вуснаў студэнтаў, якія вельмі адказна паставіліся да чытання твораў Якуба Коласа, цудоўна іх чыталі, заварожваючы мілагучнасцю, пранікнёнасцю ў сэнсы напісанага, падымаючы пласты беларускай гісторыі, апяваючы беларускую прыроду і інш.

У заключэнне Савіцкая Н.Я. правяла бліц-апытанне па творчасці Якуба Коласа, падзякавала ўсім выступоўцам і удзельнікам, запрасіла на новыя мерапрыемствы.

Спіс чытальнікаў:

1.     Кульша Дмітрый. Вядучы. Верш “Беларускаму люду”.

2.     Навіцкая Ксенія. Вядучая. Верш “Вясна”.

3.     Касцюк Артур. Верш “Мужык”.

4.     Чорная Яна. Верш “Уцякай мароз-дзядуля”.

5.     Ярчак Валерыя. Песня “Мой родны кут”.

6.     Яфрэмава Марыя Верш “А Нёман…”.

7.     Сарнаўская Марыя. Верш “Ляжыць шырокая дарога”.

8.     Мельнік Анастасія. Верш “Завёз беларус сваю мову”.

9.     Шчамялёва Яна. Верш “Я чую голас несціханы”.

10.Бярозка Дар’я. Урывак з паэмы “Міхасёвы прыгоды”

11.Кандрацьева Кацярына. (Раніца ў нядзельку).

12.Прышчэп Таццяна. Урывак з паэмы “Сымон-музыка”.

13.Казловіч Арына .Урывак з паэмы “Новая зямля”.

Фота: Сячкова М.П. (бібліятэка)

Санюта Валерыя (прэс-цэнтр)

Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я. (літаратурны клуб “Ветліца”)


Опубликовано: 04.11.2022
Больше по рубрике
17 апреля. Фестиваль "Артвакации - 2026"
16.04.2026
Профсоюзный комитет предлагает билеты
17.03.2026
Вокальный коллектив БГТУ «Истоки» — Лауреат международного фестиваля «Звезда таланта»
19.12.2025
ПРАЗ МУЗЫКУ І ВЕРШЫ
22.10.2025
Літаратурна-музычная вечарына Вольгі Коваль
15.05.2025
Памяць і боль. Пазнаём Беларусь
09.04.2025
Тожественная церемония награждения победителей и призеров Республиканского конкурса
26.02.2025
В БГТУ отметили Китайский Новый год
06.02.2025
Поздравление ректора БГТУ Игоря Витальевича Войтова с Днем Победы!!
09.05.2024
О Героях Советского Союза
08.05.2024