Музейныя заняткі ў Дзяржаўным музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь былі праведзены са студэнтамі І курса ЛГФ 6 групы старшым выкладчыкам кафедры беларускай філалогіі Шведам Г.Ф. 26 лістапада 2014 г.
Водгукі студэнтаў.
Музей прыроды і экалогіі паказвае наведвальнікам раслінны і жывёльны свет Беларусі. Для нас, студэнтаў спецыяльнасці “Турызм і прыродакарыстанне”, было вельмі цікава і пазнавальна.
Гайда Ганна, 1 курс, 6 група, ЛГФ.
Мне вельмі спадабалася ў музеі. Там прыгожа і шматлюдна, вялікая колькасць экспанатаў звяроў і птушак. Калі з’явіцца магчымасць, то абавязкова наведаю яго яшчэ раз і параю сябрам.
Гулінская Дзіяна, 1 курс, 6 група, ЛГФ.
Музей мне вельмі спадабаўся. У адрозненні ад іншых музеяў тут можна было рабіць фотаздымкі. Магутныя зубры, ваўкі, прыгожыя птушкі і іншыя жывёлы – усё гэта засталося не толькі ў маёй памяці, але і на фотаздымках. Калі-небудзь я яшчэ раз прыйду ў музей са сваімі дзецьмі, каб разам апынуцца ў цудоўным свеце нашай роднай беларускай прыроды.
Шыкін Арцём, 1 курс, 6 група, ЛГФ.


Опубликовано: 26.11.2014
Больше по рубрике
«Непобедимых соперников не бывает»: студент БГТУ привез бронзу с чемпионата мира по ирландским танцам
08.06.2018
Участие творческих коллективов БГТУ в гала-концерте республиканского фестиваля"АРТ-вакацыi"
28.05.2018
Иностранные учащиеся БГТУ вместе с преподавателями кафедры белорусской филологии приняли участие в пресс-конференции «О подготовке и проведении XII Республиканского фестиваля национальных кул
25.05.2018