20 лютага на 2 курсе факультэта ПіМ адбылася літаратурная імпрэза “Чытаем сусветную класіку па-беларуску”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Гучалі паэтычныя творы і празаічныя ўрыўкі У. Шэкспіра, П. Шэлі, А. Талстога, Г. Ахматавай, Л. Олкат і інш. ў перакладзе на беларускую мову.

Будучыя выдаўцы паразважалі над неабходнасцю перакладу сусветнай літаратуры, параўналі арыгінал “Яўгена Анегіна” А. Пушкіна і два пераклады на беларускую мову, зробленыя А. Дударом і А. Куляшовым. Студэнты абмеркавалі праблемы дакладнасці і мастацкага ўвасаблення аўтарскага слова праз прызму майстэрства перакладчыка, адзначылі, што пераклад літаратуры на мовы свету – гэта пашырэнне і ўзбагачэнне культуры чалавецтва.

Опубликовано: 22.02.2024
Больше по рубрике
Участие творческих коллективов БГТУ в гала-концерте республиканского фестиваля"АРТ-вакацыi"
28.05.2018
Иностранные учащиеся БГТУ вместе с преподавателями кафедры белорусской филологии приняли участие в пресс-конференции «О подготовке и проведении XII Республиканского фестиваля национальных кул
25.05.2018