Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Буквары народаў свету

26 красавіка 2018 г. у 16:30 у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё міжнароднай выставы «Буквары народаў свету», якая прадстаўляе разнастайнасць і непаўторнасць варыяцый самай першай кнігі для навучання грамаце ў розных народаў свету.
Выстава прымеркавана да знамянальнай даты - 400-годдзя выдання першай у свеце кнігі пад назвай "Буквар", якая, дарэчы, была падрыхтавана нашымі продкамі. Выстава арганізавана пры ўдзеле пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, пасольства Рэспублікі Беларусь ў Латвійскай Рэспубліцы, Праекта мабільнасці Еўрапейскага Саюза "MOST".
На выставе ўпершыню ў Беларусі будзе прадстаўлена каля 1400 буквароў амаль на 600 мовах самых розных народаў пяці частак свету - Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі.
Аснову экспазіцыі складае ўнікальная прыватная калекцыя буквароў і азбук латышскага педагога, аўтара буквароў і кніг пра народы свету і іх мовы, калекцыянера Юрыса Цыбульса, якая налічвае больш за 10 000 выданняў болей чым на 1000 мовах. Гэта найбуйнейшая калекцыя ў свеце.
Асаблівае месца на выставе займаюць беларускія кнігі для навучання грамаце XVI-ХХI стагоддзяў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Розныя па складзе, графіцы, мастацкім афармленні, педагагічных прыёмах навучання, яны дэманструюць 400-гадовую гісторыю беларускага буквара.
Кожны з экспанатаў з'яўляецца мініяцюрнай энцыклапедыяй, у якой у нагляднай і займальнай форме падаюцца веды пра гісторыю, геаграфію, культуру свайго народа, дасягненні ў розных галінах жыцця.
Выстава будзе працаваць у бібліятэцы да верасня. Запрашаем!
Инфармацыя для сувязі:
Куратар выставы - Алесь Суша (293-25-03);
Музей кнігі (293-27-22).


Опубликовано: 26.04.2018
Больше по рубрике
ММКВЯ глазами студентов
21.02.2015
XXII Международная книжная выставка-ярмарка
13.02.2015
Конкурс на скульптурную композицию
30.01.2015
Архіўныя знаходкі года
10.12.2014
Дзень двух музеяў
04.12.2014
Международный день защиты информации (Computer Security Day)
30.11.2014
Цудоўны свет роднай прыроды
26.11.2014
Журнал Земля Беларуси
26.11.2014
Музей Янкі Купалы: перачытваем класіку разам
25.11.2014
Международный день борьбы за ликвидацию насилия в отношении женщин
25.11.2014