9 снежня 2014 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася вечарына “З глебы на прастор прабіцца”, прымеркаваная да дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і прысвечаная сёлетнім архіўным знаходкам.
Пра свае плённыя пошукі і знаходкі распавядалі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Уладзімір Адамушка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка, вядучы навуковы супрацоўнік мемарыяльнага музея М. Багдановіча “Беларуская хатка” Ірына Мышкавец, паэт Навум Гальпяровіч, літаратуразнавец Ціхан Чарнякевіч. Музычную частку вечарыны прадстаўляў гурт “Нельга забыць”.
Загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт Мікалай Трус расказаў пра выяўленыя ім невядомыя публікацыі “Беларускага адраджэння” і “Апокрыфа” М. Багдановіча ў перакладзе на ўкраінскую мову, а таксама невядомыя факты гісторыі першавыдання паэтычнага зборніка “Вянок” (1913). Знаходкі сталі фактаграфічнай асновай шэрагу сёлетніх публікацый М. Труса ў навуковым і метадычным часопісе “Роднае слова”.
Дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча Марына Запартыка і
загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ Мікалай Трус.
Мікалай Трус, Ганна Запартыка, Уладзімір Адамушка, Навум Гальпяровіч.
Удзельнікі музычнага гурта “Нельга забыць”.
Опубликовано: 10.12.2014
Больше по рубрике
Приглашаем принять участие в выставке творческих работ «Малая родина глазами детей»
20.06.2018
«Непобедимых соперников не бывает»: студент БГТУ привез бронзу с чемпионата мира по ирландским танцам
08.06.2018
Дни кино Татарстана
05.06.2018
Май подарил новые знания, новые впечатления, новых друзей
30.05.2018
Участие творческих коллективов БГТУ в гала-концерте республиканского фестиваля"АРТ-вакацыi"
28.05.2018
Иностранные учащиеся БГТУ вместе с преподавателями кафедры белорусской филологии приняли участие в пресс-конференции «О подготовке и проведении XII Республиканского фестиваля национальных кул
25.05.2018
Ботанический сад – оазис города Минска
24.05.2018
Народный студенческий театр БГТУ «Колокол» - финалист республиканского межвузовского фестиваля «АРТ-Вакацыі»
23.05.2018
Мир цвета: выставка художественных работ Алены Бурак и ее учеников
23.05.2018
Літаратурна-паэтычны конкурс студэнтаў БДТУ
22.05.2018