Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Архіўныя знаходкі года

9 снежня 2014 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася вечарына “З глебы на прастор прабіцца”, прымеркаваная да дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і прысвечаная сёлетнім архіўным знаходкам.

Пра свае плённыя пошукі і знаходкі распавядалі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Уладзімір Адамушка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка, вядучы навуковы супрацоўнік мемарыяльнага музея М. Багдановіча “Беларуская хатка” Ірына Мышкавец, паэт Навум Гальпяровіч, літаратуразнавец Ціхан Чарнякевіч. Музычную частку вечарыны прадстаўляў гурт “Нельга забыць”.

Загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт Мікалай Трус расказаў пра выяўленыя ім невядомыя публікацыі “Беларускага адраджэння” і “Апокрыфа”  М. Багдановіча ў перакладзе на ўкраінскую мову, а таксама невядомыя факты гісторыі першавыдання паэтычнага зборніка “Вянок” (1913). Знаходкі сталі фактаграфічнай асновай шэрагу сёлетніх публікацый М. Труса ў навуковым і метадычным часопісе “Роднае слова”.

Дырэктар Літаратурнага музея МБагдановіча Марына Запартыка і
загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ Мікалай Трус.


Мікалай Трус, Ганна Запартыка, Уладзімір Адамушка, Навум Гальпяровіч.

Удзельнікі музычнага гурта “Нельга забыць”.




Опубликовано: 10.12.2014
Больше по рубрике
Поздравление ректора БГТУ Игоря Витальевича Войтова с Днем Победы!!
09.05.2024
О Героях Советского Союза
08.05.2024
Старонкі 30-гадовай гісторыі “Акавіты”
15.04.2024
Чаму ж мне ня пець!
12.04.2024
КВИЗ-ВИКТОРИНА « БЕЛАРУСЬ КОСМИЧЕСКАЯ»
11.04.2024
Экскурсия в типографию «Донарит»
10.04.2024
Экскурсия в «Великий камень»
10.04.2024
Юбилейный концерт: «Акавите» - 30 лет
10.04.2024
« АПРЕЛЬСКОЕ НАСТРОЕНИЕ»
04.04.2024
«Гуканне вясны»
03.04.2024