Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц
20 лістапада 2018 года  літаратурным клубам “Ветліца” і бібліятэкай было праведзена сумеснае мерапрыемства “Непрыручаная птушка Палесся”, прымеркаванае да дня нараджэння паэткі Яўгеніі Янішчыц, якая была і застаецца ў айчыннай паэзіі зоркай першай велічыні.
Мэта акцыі “Чытаем разам!” – праз чытанне вершаў і інфармацыю пра жыццёвы і творчы лёс паэткі  наблізіць паэзію да кожнага ўдзельніка і слухача, дзякуючы высокай паэзіі ўзвысіцца над бытам і паўсядзённасцю жыцця, узбагаціцца духоўна.
  
Акцыя пачалася ў 13.20 ў чытальнай зале бібліятэкі. Усе прысутныя маглі пазнаёміцца з творчасцю Я.Янішчыц, дзякуючы выставе, якую наладзіла бібліятэка. 
Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. расказала пра творчасць Яўгеніі, прачытала некалькі яе вершаў. Члены літаратурнага клуба Андросава Вераніка(ПіМ), Уласенка Дзмітрый(ПіМ), Данілевіч Вольга (ТАР), Філіповіч Вікторыя(ФІТ) і Чубараў Арсеній (ХТТ) прачыталі вершы Янішчыц, якія яны выбралі самі, знаёмячыся з яе творчасцю. 
Адметным было выступленне грамадзяніна Турцыі Альпэрэна Чэціна, які вучыцца ў БДТУ на падрыхтоўчых курсах. Ён прачытаў верш Я.Янішчыц “Люблю, калі сыдуць марозы…” на беларускай, рускай і турэцкай мовах.  Ён турэцкі паэт і пераклад зрабіў сам.
І закончылася сустрэча музыкальнай кампазіцыяй, якую выканала на скрыпцы Лізавета Дэзіс (ТАР). 
Запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу ў літаратурна-паэтычных акцыях. У снежні маюцца адбыцца яшчэ дзве, прысвечаныя Максіму Багдановічу і Адаму Міцкевічу.



Інфармацыю падрыхтавала кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я.
Фота –  бібліятэкар 1-ай кат. Каленік Я. А.



Опубликовано: 21.11.2018
Больше по рубрике
17 апреля. Фестиваль "Артвакации - 2026"
16.04.2026
Профсоюзный комитет предлагает билеты
17.03.2026
Вокальный коллектив БГТУ «Истоки» — Лауреат международного фестиваля «Звезда таланта»
19.12.2025
ПРАЗ МУЗЫКУ І ВЕРШЫ
22.10.2025
Літаратурна-музычная вечарына Вольгі Коваль
15.05.2025
Памяць і боль. Пазнаём Беларусь
09.04.2025
Тожественная церемония награждения победителей и призеров Республиканского конкурса
26.02.2025
В БГТУ отметили Китайский Новый год
06.02.2025
Поздравление ректора БГТУ Игоря Витальевича Войтова с Днем Победы!!
09.05.2024
О Героях Советского Союза
08.05.2024