Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Завочная экскурсія па Беларусі


Загадчыкам кафедры беларускай філалогіі дацэнтам Трусам Мікалаем Валянцінавічам сёлета апрабавана арыгінальная форма правядзення заняткаў – завочная экскурсія па рэгіёнах нашай краіны пад назвай «Беларускі ручнік». 

На практычных занятках па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» студэнты мелі магчымасць прасачыць усе этапы традыцыйнай тэхналогіі апрацоўкі ільну, разгледзець вырабы з гэтай сыравіны, што стала своеасаблівым сімвалам Беларусі, увасабленнем якасці айчыннай прадукцыі. Вялікую цікавасць выклікалі ўзоры ткацкага майстэрства, вышыўкі розных часоў і рэгіёнаў Беларусі. Падрыхтаваныя студэнтамі тэматычныя даклады, падмацаваныя наглядным матэрыялам, успрымаліся гэтым разам асабліва важка і пераканаўча.

      
На занятках быў актуалізаваны істотны пласт лексікі, звязанай з тэхналогіяй апрацоўкі сыравіны, традыцыйнымі народнымі промысламі, элементамі святочнага і будзённага беларускага адзення ў мінулым.

Сваімі ўражаннямі і развагамі пасля заняткаў падзяліліся студэнты 1 курса 10 групы факультэта ТАР.

Кацярына Паціюк:
Калі сёння спытаць любога чалавека аб значэнні ручніка, то ён вельмі здзівіцца, таму што зараз ручнік – гэта звычайная рэч, якая выкарыстоўваецца ў побыце. Але нашы продкі лічылі інакш. Ручнік быў часткай культуры.

Таццяна Валасач:
Ручнікі былі з ільну, які праходзіў доўгую апрацоўку. У кожнай сям’і былі свае ўзоры: геаметрычныя фігуры, зоркі, кветкі, дрэвы. Перад тым, як выходзіць замуж, дзяўчына павінна была падрыхтаваць цэлы куфар пасагу, па ім меркавалі пра яе характар, наколькі яна працавітая, старанная, здольная.

Надзея Бельская:
З даўніх часоў ручнік меў вялікае сакральнае значэнне для кожнага чалавека. Ён з’яўляўся абавязковым атрыбутам жыцця нашых продкаў. Кожны ручнік меў свой непаўторны арнамент. 
Вікторыя Расіч: Ручнік шырока выкарыстоўваўся ў розных абрадавых сітуацыях: на вяселлі, у народнай медыцыне. Ім упрыгожвалі абразы, крыжы, вокны, дзверы. Калі нараджалася дзяўчынка, яе прымалі на ручнік, які потым вешалі над калыскай. У царкве ручнікі вывешвалі на дзверы – «ад грому».


Опубликовано: 22.11.2013
Больше по рубрике
Визит делегации Ташкентского химико-технологического института
29.05.2018
Делегация г. Гуанчжоу провинции Гуандунь КНР посетила БГТУ
28.05.2018
БГТУ обсуждает вопросы сотрудничества с китайскими университетами
25.05.2018
План на лето – поступление. В БГТУ состоялся День открытых дверей
24.05.2018
Делегация Республики Куба посетила университет
18.05.2018
Поздравление ректора Игоря Витальевича Войтова с 9 Мая
10.05.2018
Состоялся совет университета
25.04.2018
1 апреля БГТУ распахнул свои двери для абитуриентов
02.04.2018
ДЕНЬ ОТКРЫТЫХ ДВЕРЕЙ БГТУ
28.03.2018
Центр изучения китайского языка и культуры откроется в БГТУ
01.03.2018