Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Навакольнае асяроддзе пад пільнай увагай

Александр Заборенко Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Тэхніка і тэхналогія аховы навакольнага асяроддзя» прайшла ў БДТУ. 

Удзельнікі канферэнцыі — навукоўцы з БДТУ, НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ, ДНУ «Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі», ДНУ «Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі» , МДЭУ ім. А.Д. Сахарава, Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра, БДУ, Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя, ЦНДІКВВР — сабраліся ў нашым універсітэце, каб падзяліцца вынікамі сваіх навуковых даследаванняў і вопытам практычнай рэалізацыі распрацовак у галіне аховы навакольнага асяроддзя.

42 даклада навуковых і навукова-даследчых арганізацый, выкананых вучонымі Беларусі і Казахстана сталі аб’ектам непадробнай цікавасці ўсіх удзельнікаў канферэнцыі. Пры абмеркаванні работ асоблівая ўвага надавалася закончанасці праведзеных навуковых даследаванняў і ступені выкарыстання атрыманых вынікаў на практыцы.

Падчас канферэнцыі быў праведзены семінар «Падрыхтоўка спецыялістаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя», на якім абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння ўніверсітэтаў і прадпрыемстваў- працадаўцаў, змест вучэбных планаў, у тым ліку і тых , што былі распрацаваны ў рамках праекта па праграме Тэмпус.



Опубликовано: 28.10.2013
Больше по рубрике
ДЕНЬ ОТКРЫТЫХ ДВЕРЕЙ
22.02.2018
Итоговое заседание 82-й научно-технической конференции
14.02.2018
С наступающими праздниками!
23.12.2016
Фотовыставка "70 лет весны"
11.05.2015
Экскурсия в парламент
28.04.2015
И к нам пришла студенческая весна
27.04.2015
Трудом. Знаниями. Наукой
20.12.2014
Центр ИТ-образования
15.12.2014
Открытый диалог "Молодость Беларуси:традиции и будущее"
04.11.2014
Редактор — это...
25.09.2014