Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
БДТУ пашырае свае межы

 Пастановай Савета Міністраў ад 30 сакавіка да БДТУдалучаны 5 каледжаў у якасці адасобленых падраздзяленняў: Беларускі дзяржаўны каледж прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, Полацкі дзяржаўны лясны каледж, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж і Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж. 
Такі крок быў зроблены для стварэння галіновай, практыка-арыентаванай, інтэграванай сістэмы падрыхтоўкі рабочых і спецыялістаў, паляпшэнне ўмоў для навукова- тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. 


Інтэграцыя ўніверсітэта з каледжамі магчыма ў тым выпадку, калі ў сярэдне-спецыяльных навучальных установах існуюць падобныя з БДТУ спецыяльнасці. Знайсці іх аказалася не так проста: з 28 спецыяльнасцей ўніверстіэта было вылучана толькі сем. Так, у каледжах няма падрыхтоўкі па накірунках:
«Біятэхналогія»,
«Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей»,
 «Выдавецкая справа», 
«Тэхналогія лекавых прэпаратаў», «Біяэкалогія»
«Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны»
«Тэхналогія электрахімічных вытворчасцяў»,
«Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармаціі».

Між тым яны вельмі запатрабаваны прадпрыемствамі розных галін прамысловасці нашай краіны.
Дарэчы, БДТУ — асноўны ўніверсітэт у краіне, які рыхтуе кадры для лясной гаспадаркі. На адпаведныя спецыяльнасті паступаюць пераважна хлопцы з сельскай мясцовасці, частка з іх — па мэтавых накіраваннях.

Ужо ў гэтым годзе БДТУ будзе прымаць выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі на скарочаныя тэрміны навучання. План прыёму быў складзены па выніках маніторынгу колькасці выпускнікоў каледжаў 2013 года і іх намераў працягваць навучанне на ўзроўні вышэйшай адукацыі. Універсітэт зацікаўлены ў такіх абітурыентах, бо гэта прафесійна арыентаваныя людзі, якія ўсё ведаюць пра сваю спецыяльнасць, разумеюць, кім будуць пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі, у іх зусім іншае стаўленне і да вучобы.

........................................
Сёлета для выпускнікоў сярэдне спецыяльных навучальных устаноў адкрыта
падрыхтоўка ў скарочаны тэрмін яшчэ па 5 спецыяльнасцях: 
«Машыны і абсталяванне ляснога комплексу»,
«Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў», 
«Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў»,
«Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў», 
«Садова-паркавае будаўніцтва»
........................................


Аднак как перайсці на такі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў, каледжу і ўніверсітэту неабходна распрацаваць інтэграваны вучэбны план. Яго ўзгадненне не зводзіцца да фармальнага заліку дысцыплін. Часам у розных навучальных установах за адной і той жа назвай прадмета можа стаяць зусім розны змест, узровень выкладання і якасць вучэбных дапаможнікаў.

Відавочна, што адным з галоўных накірункаў супрацоўніцтва паміж універсітэтам і каледжам павінна быць іх вучэбна-метадчынае ўзаемадзеянне, сумесная распрацоўка вучэбных планаў і праграм падрыхтоўкі, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, а праз гэтую дзейнасць — павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай, а затым і вышэйшай адукацыяй.

Опубликовано: 06.10.2013
Больше по рубрике
ДЕНЬ ОТКРЫТЫХ ДВЕРЕЙ
22.02.2018
Итоговое заседание 82-й научно-технической конференции
14.02.2018
С наступающими праздниками!
23.12.2016
Фотовыставка "70 лет весны"
11.05.2015
Экскурсия в парламент
28.04.2015
И к нам пришла студенческая весна
27.04.2015
Трудом. Знаниями. Наукой
20.12.2014
Центр ИТ-образования
15.12.2014
Открытый диалог "Молодость Беларуси:традиции и будущее"
04.11.2014
Редактор — это...
25.09.2014