Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Тыдзень роднай мовы ў БДТУ

З 17 па 21 лютага ў БДТУ праходзіць Тыдзень роднай мовы.

На ініцыятыву кафедры беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) адгукнуліся студэнты розных факультэтаў.

Актыўная і неабыякавая моладзь прыняла ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў “Гучы, роднае слова!”.

Студэнты, якія навучаюцца на факультэте ПіМ (1 і 2 курс спецыяльнасць “Выдавецкая справа”) далучыліся да конкурсу насценных газет і плакатаў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

На першым курсе ХТІТ прайшла літаратурная імпрэза, дзе гучалі любімыя  вершы беларускіх пісьменнікаў, а замежныя магістранты чыталі вершы на сваіх родных мовах.

Экспазіцыя кафедры беларускай філалогіі папоўнілася і студэнцкімі ілюстрацыямі, падрыхтаванымі на конкурс “Маё любімае беларускае слова”.


Опубликовано: 21.02.2025
Больше по рубрике
Вынікі падведзены!
21.12.2017
Участие БГТУ в Республиканском фестивале «F. – ART.by»
08.12.2017
І Міжнародныя VІІ Рэспубліканскія студэнцкія чытанні “Дыялог моў і культур”
24.11.2017
Торжество национальных культур
24.11.2017
Молодежь мира: самобытность, солидарность, сотрудничество
14.11.2017
Коласаўскія чытанні
04.11.2017
Канферэнцыя, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа “Памяць – жыцця аснова”
03.11.2017
Дни музеев
22.05.2017
По следам боевой славы
17.05.2017
Этот День Победы…
09.05.2017