Сярэдні бал па выніках абароны дыпломных работ склаў 9 балаў
(91% студэнтаў атрымалі адзнаку ад 8 балаў і вышэй)
З 12.06. па 15.06.2017 г. у адпаведнасці з графікам, складзеным і зацверджаным кіраўніцтвам БДТУ, на кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій працавала Дзяржаўная камісія па абароне дыпломных работ студэнтаў, якія навучаліся 4 гады па спецыяльнасці “Выдавецкая справа”.
Усяго да абароны дыпломных праектаў было дапушчана 34 студэнты спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”. Спазненняў на абарону дыпломных праектаў (работ) і і пераносаў абароны выніковых прац не было.
Вынікі абароны дыпломных праектаў
|
адзнака |
10 |
9 |
8 |
7 |
6 |
5 |
4 |
|
колькасць |
12 (35%) |
13 (38%) |
6 (18%) |
3 (9%) |
— |
— |
— |
Найлепшыя вынікі прадэманстравалі наступныя студэнты:
- з адзнакай «10» абараніліся:
|
Прозвішча, імя, |
Назва дыпломнага праекта |
Кіраўнік дыпломнага праекта |
|
Тарасевіч Ксенія Тарасаўна |
«Рэклама беларускамоўных мастацкіх кніг: мадыфікацыя і тэндэнцыі развіцця» |
Куліковіч У. І |
|
Новікава Дарына Аляксандраўна |
«Электронны вучэбна-метадычны комплекс “Гісторыя кнігі і выдавецкай справы”: структура, змест, тэхналогія стварэння» |
Куліковіч У. І. |
|
Значонак Дар'я Аляксандраўна |
«Рэдакцыйна-выдавецкая падрыхтоўка калекцыйнага выдання твораў Барыса Васільева» |
Токар В.У. |
|
Пяцінкіна Паліна Вячаславаўна |
“Рэдакцыйна-выдавецкая падрыхтоўка вучэбнага выдання (на прыкладзе рукапісу рабочага сшытка)” |
Токар В.У. |
|
Мармузевіч Анастасія Аляксандраўна |
“Распрацоўка канцэпцыі і бізнес-плана выдання " История БГТУ в биографиях и лицах” |
Шахаб В.В. |
|
Колб Крысціна Сяргееўна |
“Распрацоўка канцэпцыі выдання для кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій” |
Кавалеўская Н.І. |
|
Кашуба Карына Аляксандраўна |
“Распрацоўка рэкламнага выдання Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта” |
Рыжанкова Н.С. |
|
Максіменка Паліна Сяргееўна |
“Распрацоўка мастацкага афармлення вокладак сшыткаў да 500-годдзя беларускага друкарства” |
Рыжанкова Н.С. |
|
Раманюк Лізавета Алегаўна |
“Распрацоўка канцэпцыі юбілейнага выдання” |
Кавалеўская Н.І. |
|
Рапановіч Андрэй Віктаравіч |
“Распрацоўка рэкламных матэрыялаў” |
Шышкіна Н.І. |
|
Трыфанава Дар'я Пятроўна |
“Распрацоўка канцэпцыі выдання для дзяцей з асаблівасцямі развіцця маторыкі пальцаў кісцей рукі са сцертай дызартыяй” |
Шышкіна Н.І. |
|
Рудая Вера Ігараўна |
“Распрацоўка візуальнага стылю прадпрыемства” |
Шышкіна Н.І. |
Было атрыманы 8 актаў укаранення, што складае 23,5%.
|
Кіраўнік |
Вытворчасць |
Вучэбны працэс |
|
Прадпрыемства |
Дысцыпліна |
|
|
Пятрова Л.І.
|
2 акты, выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” |
|
|
Токар В.У. |
“Выдавецтва “Пачатковая школа” |
1 акт на каф. РВТ |
|
Кавалеўская Н.І. |
“Выдавецтва “Пачатковая школа” |
|
|
Рыжанкова Н.С. |
3 акты, УА “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” |
|
Як адзначыў старшыня ДЭК галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” Вадзім Аляксандравіч Кнышаў:
— Выступленні сёлетніх выпускнікоў падчас абароны засведчылі, што студэнты паспяхова засвоілі праграмы асноўных курсаў і падрыхтаваны да самастойнай прафесійнай дзейнасці. Тэматыка дыпломных прац была актуальная і практыкаарыентаваная, што сведчыць пра высокі навуковы патэнцыял прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта. Выступленні студэнтаў падчас абароны і адказы на пытанні членаў дзяржаўнай камісіі былі грунтоўнымі, якаснымі, што дазваляе заключыць, што ў выпускнікоў сфарміраваныя на належным узроўні навыкі публічнага выступлення…
Станоўчым з’яўляецца і тое, што абароны ўсіх дыпломных работ і праектаў праходзілі з выкарыстаннем мультымедыйных прэзентацый. Гэта дазволіла: наглядна прадставіць вынікі свайго даследавання; прадэманстраваць высокі ўзровень валодання сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі.
