Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Сустрэча настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры г. Гродна з Куліковічам Уладзімірам Іванавічам
15 лютага 2018 года адбылася сустрэча настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры г. Гродна з Куліковічам Уладзімірам Іванавічам, дацэнтам, кандыдатам філалагічных навук, загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Дадзеная сустрэча наладжана цэнтрам дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі сумесна з Вучэбна-метадычным кабінетам Кастрычніцкага раёна г.Гродна на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 40 г. Гродна”. У ходзе сустрэчы Уладзімір Іванавіч даў слушныя парады і рэкамендацыі па арганізацыі работы з філалагічна адоранымі вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова” і "Беларуская літаратура”, а таксама да конкурса вучнёўскіх работ даследчага характару.


   

Опубликовано: 21.02.2018
Больше по рубрике
МЕЖДУНАРОДНОЕ СОТРУДНИЧЕСТВО КАФЕДРЫ РИТ
17.12.2016
Рождественская стажировка в Германии
17.12.2016
Беларуска-польскае супрацоўніцтва кафедры РВТ
05.12.2016
Семінар у Гомелі
29.11.2016
Образование — лицо юности
11.11.2016
Бінарная лекцыя
11.11.2016
Музей КОТА!
30.10.2016
И мы помогаем!
29.10.2016
Хиган 2016
27.10.2016
Вечар да 85-годдзя Ніла Гілевіча
05.10.2016