Для правядзення конкурсу і ацэнкі вучнёўскіх работ мінчан у секцыі "Лінгвістыка" (па вучэбным прадмеце «Беларуская мова») быў запрошаны вядомы ў рэспубліцы даследчык, метадыст, навуковец Уладзімір Куліковіч — загадчык кафедры РВТ.
– Удзел у такім мерапрыемстве Уладзіміра Іванавіча — вялікі гонар для нас! — з захапленнем расказалі нашым карэспандэнтам арганізатары конкурсу. — Гэта не першая наша сумесная праца. Прысутнасць такой асобы — гэта гарант аб'ектыўнасці і высокага прафесіяналізму, паказчык увагі і павагі з боку навукоўцаў тэхналагічнага ўніверсітэта да агульнаадукацыйных устаноў.
Сам жа загадчык кафедры патлумачыў, што з цікавасцю і захапленнем (пры наяўнасці вольнай хвіліны) прымае ўдзел у падобных імпрэзах, паколькі яны дазваляюць адчуць рытм жыцця сучаснай школы, узровень патэнцыйных абітурыентаў, падтрымліваюць творчы запал і натхненне.
Кацярына Шчыгельская

Імгненні конкурсу
Опубликовано: 24.01.2019