Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Супрацоўніцтва кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій з Палацам дзяцей і моладзі ў Мінску
Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій нашага ўніверсітэта мае цесныя творчыя стасункі не толькі з выдавецтвамі, медыяхолдынгамі, тыпаграфіямі, але і з іншымі ўстановамі адукацыі. Адной з такіх устаноў з'яўляецца Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Менавіта там 20 і 21 студзеня 2019 года аддзелам інтэлектуальнай творчасці ў рамках ХХХVIII гарадской канферэнцыі навучэнцаў быў арганізаваны конкурс даследчых работ. 

Для правядзення  конкурсу і ацэнкі вучнёўскіх работ мінчан у секцыі "Лінгвістыка" (па вучэбным прадмеце «Беларуская мова») быў запрошаны вядомы ў рэспубліцы даследчык, метадыст, навуковец Уладзімір Куліковіч — загадчык кафедры РВТ. 


– Удзел у такім мерапрыемстве Уладзіміра Іванавіча — вялікі гонар для нас! — з захапленнем расказалі нашым карэспандэнтам арганізатары конкурсу. — Гэта не першая наша сумесная праца. Прысутнасць такой асобы — гэта гарант аб'ектыўнасці і высокага прафесіяналізму, паказчык увагі і павагі з боку навукоўцаў тэхналагічнага ўніверсітэта да агульнаадукацыйных устаноў.  


Сам жа загадчык кафедры патлумачыў, што з цікавасцю і захапленнем (пры наяўнасці вольнай хвіліны) прымае ўдзел у падобных імпрэзах, паколькі яны дазваляюць адчуць рытм жыцця сучаснай школы, узровень патэнцыйных абітурыентаў, падтрымліваюць творчы запал і натхненне.


Кацярына Шчыгельская

    
Імгненні конкурсу


Опубликовано: 24.01.2019
Больше по рубрике
СТАЛИ лучшими!
08.10.2015
Стажировка в Германии
01.10.2015
Супрацоўніцтва са школай
30.09.2015
Первые успехи в науке
16.09.2015
Скарынаўскія чытанні 2015
07.09.2015
ВЫСТУПИЛИ УСПЕШНО!
05.05.2015
Конкурс «ЗЛАТОУСТ»: итоги
05.05.2015
Колоритная весна
17.04.2015
С аншлагом прошел конкурс "Мисс ИДиП"! (обновляется)
14.04.2015
Post Scriptum
06.04.2015