Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Майские презентации кафедры редакционно-издательских технологий БГТУ
В рамках мероприятий, посвященных Году науки и 500-летию белорусского книгопечатания сотрудники и студенты кафедры редакционно-издательских технологий факультета Принттехнологий и медиакоммуникаций Белорусского государственного технологического университета стали организаторами и участниками ряда знаковых мероприятиях, направленных на популяризацию достижений белорусской науки как в Беларуси, так и за ее пределами.

I Международный конкурс научных работ студентов и учащихся в области принттехнологий и медиакоммуникаций

Во время работы XXI Международной специализированной выставки «СМІ ў Беларусі» члены жюри (декан факультета ПиМ доц. Т. А. Долгова, зав. каф. полиграфического оборудования и систем обработки информации доц. М. С. Шмаков) и сотрудники кафедры РИТ (зав. каф. РИТ доц. В. И. Куликович, проф. Л. И. Петрова, доц. О. В. Токарь, доц. Ю. Ф. Шпаковский) подвели итоги первого Международного конкурса научных работ студентов и учащихся в области принттехнологий и медиакоммуникаций «500-летие белорусского книгопечатания».

В. И. Куликович и Т. А. Долгова возле стенда факультета ПиМ на выставке «СМІ ў Беларусі»

Цель этого конкурса — привлечь внимание учащихся к изучению и усовершентвованию медийного пространства, к поиску новых способов обработки и продвижения информации, способствовать реализации творческого потенциала студентов и школьников. Мы благодарны всем руководителям научных работ студентов и школьников, самим участникам, приехавшим на церемонию награждения, а также сотрудникам «Комсомольской правды», «Настаўніцкай газеты», «СБ. Беларусь сегодня» за предоставленные призы для участникам конкурса. Такие отношения позволяют укреплять доверие между прессой, читателями и стимулируют научный поиск учащихся и студентов.

Дарина Новикова



БГТУ принял участие в выставке "СМИ в Беларуси-2017"

Факультэт ПіМ: знаёмства на выставе"


Канферэнцыя ў Вільні


Пакуль уся ўвага факультэта ПіМ была прыкутая да выставы “СМІ ў Беларусі” і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў праведзенага на кафедры РВТ конкурсу навуковых работ, мы, студэнткі 4 курса Анастасія Мармузевіч і Ксенія Тарасевіч, правялі цэлы тыдзень (з 2 па 7 траўня) ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня, Літва), вывучаючы адукацыйны і прафесійны досвед замежных калег. Акрамя гэтага, паспяхова прадставілі БДТУ на канферэнцыі “Еўропа — 2017. Ад друкаванага слова да ведаў: лакальныя традыцыі і глабальны пераход”, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадруку.

Канферэнцыі папярэднічаў шэраг імпрэз, падчас якіх мы маглі бліжэй пазнаёміцца з іншымі ўдзельнікамі мерапрыемства, абмяняцца досведам, абмеркаваць пэўныя пытанні з лектарамі ЕГУ ды іншых навучальных і грамадскіх устаноў. Так, у часе воркшопаў “Публічнае выступленне” і “Падрыхтоўка прэзентацыі” мы атрымалі веды, якія хутка спатрэбяцца — у тым ліку, на абароне дыпломных праектаў. Карыснымі і інфарматыўнымі былі лекцыі пра тонкасці складання CV і рэзюме, асноўныя правілы паводзін на інтэрв’ю. У межах канферэнцыі адбыліся прэзентацыі кніг “Гід па фемінізацыі беларускай мовы” (аўтар Уладзіслаў Іваноў), “Адваротны бок люстра” (Ксенія Шталенкова), “VOLUMEN.1” (Міхал Бараноўскі). Асаблівую зацікаўленасць выклікала выстава “Эксперыментальная кнігавыданне”. Там былі прадстаўлены — большасць у адзінкавым экзэмпляры! — кнігі студэнтаў бакалаўрскай праграмы “Візуальны дызайн і медыя”. Не абмінулі мы і майстар-клас па каліграфіі вядомага беларускага дызайнера Генадзя Мацура, дзе даведаліся шмат новага і нават паспрабавалі знайсці ўласны почырк.

Нягледзячы на такую насычаную праграму, славутасці Вільні не засталіся без увагі. У межах экскурсіі, арганізаванай студэнтамі ЕГУ, мы прайшліся старымі віленскімі вулачкамі, пакланіліся Маці Божай Вострабрамскай — і нават знайшлі дом, дзе 500 год таму Францішак Скарына надрукаваў “Малую падарожную кніжку” і “Апостал”. А спрыяла адкрыццям цёплае сонечнае надвор’е і бязмежная гасціннасць віленчукоў.

Падарожжа пакінула шмат добрых уражанняў, цікавы досвед і плённыя знаёмствы.

Ксенія Тарасевіч

   
Удзельнікі канферэнцыі (злева направа): Ксенія Тарасевіч, Сняжана Бяляева (Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, Львоў); Анастасія Мармузевіч


Кіраўнік секцыі “Генеалогія карыстальніка: ад рукапіснага тэксту да дызайну ў друку і лічбе” Максім Жуком (магістр сацыялогіі, куратар бакалаўрскай праграмы ЕГУ “Візуальны дызайн і медыя”) разам з удзельнікамі канферэнцыі


Мемарыяльная дошка на доме, дзе Францішак Скарына з 1522 па 1525 гг. друкаваў кнігі


Выданне Францішка Скарыны на выставе ў Палацы Вялікіх князёў літоўскіх

      
Працы студэнтаў праграмы “Візуальны дызайн і медыя” ЕГУ

  



Опубликовано: 17.05.2017
Больше по рубрике
Супрацоўніцтва з Белтэлерадыёкампаніяй
03.04.2015
Незабыўная сустрэча ў Чэрвені
03.04.2015
Арт-Хаос Людмилы Клочко
22.03.2015
Давайте открывать мир книги вместе!
20.03.2015
Без пяти минут...
26.02.2015
22 февраля прошел День открытых дверей
25.02.2015
Болеем за наших!
24.02.2015
ММКВЯ глазами студентов
21.02.2015
Выставка шрифта и типографики
19.02.2015
Конференция преподавателей глазами студента
05.02.2015