Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Бінарная лекцыя

9 лістапада 2016 г. у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Выдавецкая справа” факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый дацэнтам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Вольгай Шахаб і вядучым рэдактарам УП “Мастацкая літаратура” Дзмітрыем Пятровічам была праведзена бінарная лекцыя.

Прысутных пазнаёмілі са спецыфікай рэдактарскай падрыхтоўкі да друку літаратурна-мастацкіх выданняў. Студэнтаў цікавіў шырокі спектр пытанняў: крытэрыі ацэнкі мастацкага твору, асаблівасці і методыка рэдактарскага аналізу празаічных і паэтычных твораў розных жанраў, моўныя законы мастацкага стылю, асаблівасці працы рэдактара з аўтарам, спецыфіка розных відаў літаратурна-мастацкіх выданняў, маркетынгавая праца па распаўсюджванні беларускамоўных выданняў і шмат іншага. Лекцыя прайшла дынамічна і надзвычай прадуктыўна.

У рамках лекцыі адбылася прэзентацыя кнігі мастацкай прозы Дзмітрыя Пятровіча “Анёлы”, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

В. Шахаб



        


Опубликовано: 11.11.2016
Больше по рубрике
СТАЛИ лучшими!
08.10.2015
Стажировка в Германии
01.10.2015
Супрацоўніцтва са школай
30.09.2015
Первые успехи в науке
16.09.2015
Скарынаўскія чытанні 2015
07.09.2015
ВЫСТУПИЛИ УСПЕШНО!
05.05.2015
Конкурс «ЗЛАТОУСТ»: итоги
05.05.2015
Колоритная весна
17.04.2015
С аншлагом прошел конкурс "Мисс ИДиП"! (обновляется)
14.04.2015
Post Scriptum
06.04.2015