Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Беларуска-польскае супрацоўніцтва кафедры РВТ

Сёлета кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта адзначае сапраўды вялікую дату: 60 год з дня заснавання. У гонар гэтай падзеі з 30 лістапада па 1 снежня была зладжана канферэнцыя “Польска-беларускія літаратурныя, моўныя і культурныя сувязі”.

Павіншаваць загадчыка кафедры прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Ніну Баршчэўскую і ўвесь калектыў прыехалі прадстаўнікі самых розных айчынных і замежных інстытутаў: Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве, Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і інш. Таму сапраўды гонарам — і вялікай адказнасцю — было для нас, прадстаўнікоў БДТУ, удзельнічаць у мерапрыемстве такога маштабу. На ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі мы перадалі прывітанне ад калегаў-рэдактараў і супрацоўнікаў БДТУ, а таксама прэзентавалі кнігу У. І. Куліковіча “Гучанне беларускага слова”.

На працягу двух дзён, нягледзячы на панурае восеньскае надвор’е, у Варшаўскім універсітэце было светла ад усмешак і цёплых слоў. На секцыйных паседжаннях абмяркоўваліся самыя актуальныя тэмы беларуска-польскай культуралогіі, мовазнаўства, літаратуразнаўства і гісторыі. Вось назвы некаторых дакладаў: “Як пра цябе пішуць, так цябе бачаць — польска-беларускія рэфлексіі пра афіцыйны вобраз Беларусі — дзяржавы і грамадства” (Варшава); “Беларуская мова як сімвалічны вызначальнік сучаснай нацыянальнай ідэнтычнасці” (Варшава), “Кракаўская школа драматургіі і яе ўплыў на беларускі літаратурны сімвалізм” (Мінск), “Маленькі чалавек у беларускім руху ў міжваеннай Польшчы: да пастаноўкі праблемы” (Гродна).

На падвядзенні вынікаў арганізатары з задавальненнем адзначылі вялікую колькасць маладых удзельнікаў канферэнцыі, якія па ўзроўню падрыхтоўкі дакладаў не саступалі мэтрам навуковага згуртавання Беларусі і Польшчы. Мерапрыемства запомнілася актыўнымі дыскусіямі, паспрыяла наладжванню новых — і абнаўленню існуючых — кантактаў паміж навуковымі і грамадскімі інстытутамі абедзвюх краін.

Ад імя супрацоўнікаў факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый у цэлым і кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій у прыватнасці хочам яшчэ раз шчыра падзякаваць калегам з кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта за запрашэнне і цёплы прыём, павіншаваць з юбілеем і пажадаць поспехаў і плёну ў далейшай працы на ніве беларускай нацыянальнай культуры.

 Аспірант кафедры
рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Яўгенія Лабоха
і студэнтка Ксенія Тарасевіч


Казіміраўскі палац, зала Сенату, перад пленарным паседжаннем


Яўгенія Лабоха (справа) і Ксенія Тарасевіч


Дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Міхаіл Рыбакоў


Прадстаўнікі філалагічнага факультэта БДУ: намеснік дэкана па навуковай рабоце П. І. Навойчык (злева) і намеснік дэкана па вучэбна-метадычнай рабоце М. М. Хмяльніцкі


Ксенія Тарасевіч і Яўгенія Лабоха прэзентуюць прафесару Ніне Баршчэўскай кнігу У. І. Куліковіча


Ксенія Тарасевіч і Яўгенія Лабоха на ганку Казіміраўскага палаца


Опубликовано: 05.12.2016
Больше по рубрике
Супрацоўніцтва з Белтэлерадыёкампаніяй
03.04.2015
Незабыўная сустрэча ў Чэрвені
03.04.2015
Арт-Хаос Людмилы Клочко
22.03.2015
Давайте открывать мир книги вместе!
20.03.2015
Без пяти минут...
26.02.2015
22 февраля прошел День открытых дверей
25.02.2015
Болеем за наших!
24.02.2015
ММКВЯ глазами студентов
21.02.2015
Выставка шрифта и типографики
19.02.2015
Конференция преподавателей глазами студента
05.02.2015