Абарона дыпломных праектаў
У канцы студзеня на кафедры паліграфічных вытворчасцей адбылася абарона дыпломных праектаў студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання. Праекты выконваліся на базе паліграфічных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь розных форм уласнасці. У праектах вырашаліся разнастайныя задачы па павышэнню эфектыўнасці работы прадпрыемстваў шляхам удасканалення дзеючай тэхналогіі паліграфічнай вытворчасці альбо ўкаранення новых для прадпрыемства тэхналагічных працэсаў. Дзяржаўную экзаменацыйную камісію ўзначальваў Арыхоўскi Юрый Дзмітрыевіч – намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай рабоце РУП «Выдавецтва "Беларускі Дом друку"». Па кожным дыпломны праекце члены камісіі задавалі шэраг пытанняў, дэманструючы зацікаўленасць і дапамагаючы дыпломнікам лепш раскрыць сутнасць прапанаваных тэхніка-тэхналагічных рашэнняў. Для больш нагляднага выкладання інфармацыі пры дакладзе ў шэрагу выпадкаў выкарыстоўваліся кампутарныя прэзентацыі.


Тэкст - Сiпайла С. У.
Опубликовано: 23.01.2020
Больше по рубрике
Абарона магістарскіх дысертацый
28.06.2017
Защита магистерских диссертаций
28.06.2017
Вручение дипломов
23.06.2017
Уручэнне дыпломаў
23.06.2017
Абарона дыпломных праектаў
13.06.2017
Защита дипломных проектов
13.06.2017
Конкурс па дысцыпліне «Асновы паліграфічнай вытворчасці»
26.05.2017
Конкурс по дисциплине «Основы полиграфического производства»
26.05.2017
Наведванне друкарні УП «ДАНАРЫТ»
23.05.2017
Посещение типографии УП «Донарит»
23.05.2017