Абарона дыпломных праектаў
23-25 студзеня 2019 г. на кафедры паліграфічных вытворчасцей прайшла абарона дыпломных праектаў студэнтаў спецыяльнасці «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» вочнай формы навучання.
Прадстаўленыя работы былі прысвечаны вырашэнню актуальных задач паліграфічнай і пакавальнай вытворчасці, якія стаяць перад айчыннымі прадпрыемствамі. Шляхам ўкаранення ў вытворчы працэс сучаснай тэхнікі і тэхналогіі вырашаліся задачы павышэння якасці прадукцыі, пашырэння яе наменклатуры і асартыменту, прадастаўлення больш поўнага спектру паліграфічных паслуг. У шэрагу дыпломных праектаў выконвалася работа навукова-даследчага характару, накіраваная на аптымізацыю тэхналагічных працэсаў, аўтаматызацыю працэсу прыняцця тэхналагічных рашэнняў, кваліметрычную ацэнку паліграфічнай прадукцыі, выбар аптымальных параметраў выдавецка-паліграфічнага афармлення. Таксама ў дыпломных праектах знайшлі адлюстраванне пытанні аховы працы, бяспекі жыццядзейнасці і прамысловай экалогіі.
Тэкст навіны падрыхтаваў Сіпайла С. У.
Фота Марчанка І. В.
Опубликовано: 23.01.2019
Больше по рубрике
Ярмарка профессий в Жлобине
18.03.2023
Конституция государства — фундамент государственного строительства
28.02.2023
Преемственность поколений
23.02.2023
87-я научно-техническая конференция БГТУ
09.02.2023
Стажировка преподавателей
14.12.2022
Мастер-класс для учащихся СШ 19 г. Минска
10.12.2022
Мастер-класс по изготовлению новогодних сувениров
09.11.2022
Защита дипломных проектов
24.06.2022
Курсы повышения квалификации
20.05.2022
Научно-техническая конференция БГТУ
31.01.2022