28 мая 2014 года ў Палацы Рэспублікі адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагарод пераможцам Рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў “Аўтограф”.
Члены патрыятычнага гуртка “Памяць” і літаратурнага клуба “Ветліца” БДТУ з’яўляюцца пастаяннымі ўдельнікамі гэтага прэстыжнага творчага спаборніцтва сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Не стаў выключэннем і 2014, юбілейны для Беларусі – год 70-й гадавіны вызвалення ад фашысцкай навалы.
Сёлета конкурс прайшоў пад дэвізам “Эпоха таленавітых – дыялог часу і творчасці”. 57 лепшых работ у жанрах паэзіі і прозы, прадстаўленых членамі гуртка і клуба, было накіравана для ўдзелу ў конкурсе ў намінацыі “Мне ёсць што сказаць свету!” Усе рознажанравыя працы прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі і асэнсаванню ролі сям’і ў агульным змаганні супраць захопнікаў.
Аднаўленне гістарычнай памяці праз прызму асабістых перажыванняў канрэтных людзей і сямейныя гісторыі робіць гістарычныя ісціны зразумелымі кожнаму грамадзяніну і павышаюць адказанасць асобы перад дзяржавай. Асабістыя перажыванні мінулага напаўняюць моладзь глыбока патрыятычным зметам, гонарам за свой род і ўвесь беларускі народ.
І вось яны пераможцы конкурсу!
Дыпломам 2-й ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджаны:
Казарская Лілія (2-гі курс ВсіП), “Памяць”
Значонак Дар’я (1-ы курс ВсіП), “Памяць”
Усовіч Вольга, “Ветліца” (кіраўнік Савіцкая Надзея Яўсееўна, ст. выкладчык кафедры беларускай філалогіі)
Шкурат Аляксандра, “Ветліца”
Дыпломы 3-й ступені прысуджаны:
Астапчык Аляксандры, “Ветліца”
Чумаковай Вользе і Выдрыцкай Лізавеце (2-гі курс ВсіП), “Памяць”
Асабіста Дыпломам 2-й ступені ўзнагароджаны патрыятычны гурток “Памяць” і яго нязменны кіраўнік і натхніцель Кузьміч Вольга Аляксандраўна, дацэнт кафедры беларускай філалогіі.
Ад усёй душы віншуем пераможцаў (удзельнікаў і кіраўнікоў) з пачэснымі ўзнадародамі!