30.10.2014 педагог-псіхолаг Л.М.Дзіцэвіч у фармаце Школы асобаснага росту ў форме Студэнцкага псіхалагічнага тэатра мініяцюр “ШАР” сустрэлася на куратарскай гадзіне на студэнтамі гр.11 курс 1 ТАР на тэму “Адаптацыя да студэнцкага жыцця. Як паспяхова здаць экзамены”. Сустрэча адбылася з першакурснікамі, якіх цікавілі адаптацыйныя працэсы.
Гутарка, якая адбылася, дапамагла студэнтам зразумець, што экзаменацыйны стрэс знаходзіцца не ў рэальным жыцці, а толькі ў мысленні студэнтаў, якія не любяць сам працэс экзаменацыйнай сесіі і баяцца яго. Калі пачаць думаць, што экзамен – гэта радасць перамогі і задавальненне сабой, то стрэсавая сітуацыя разбураецца.
Акторы Аляксей Кшталтны (выкладчык) і Анжаліка Крышаловіч (студэнтка) удала паказалі, як эмоцыі няўпэўненасці, страху, незадавальнення, абурэння, гневу прыводзяць да канфлікту на экзамене. Псіхолаг раслумачыла, што эмоцыі павагі да сябе і выкладчыка, любві да сесіі і прадмета дапамагаюць паспяхова здаць экзамены. Куратар А.В.Фарафонтава была ініцыятарам сустрэчы і прыняла актыўны ўдзел у размове.