24.04.2014 студэнты БДТУ прымалі ўдзел у рабоце Тыдня псіхалагічных ведаў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Яны прэзентавалі Студэнцкі псіхалагічныа тэатр мініяцюр Школы асобаснага росту “ШАР” аддзела выхаваўчай работы з моладдзю. Кіраўнік тэатра педагог-псіхолаг Л.М.Дзіцэвіч і студэнты Аляксей Хахлоў, Надзея Курыла -- ЛГФ, Дзіяна Канановіч, Дзяніс Шалаў – ХТіТ прадставілі на суд гледачоў мініяцюру з трыма канфліктамі на экзамене. Студэнты Акадэміі кіравання прынялі ўдзел у спектаклі, праіграўшы сцэны з бесканфліктным фіналам. І гледачы, і артысты засталіся задаволеныя інтэрактыўным дзеяннем. Арганізавала сустрэчу сацыяльны педагог Акадэміі кіравання Ільіна Н.М.
Опубликовано: 23.04.2014
Больше по рубрике