Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Беларусі



15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці пра воінаў, якія выконвалі службовыя абавязкі за межамі Айчыны. Сёння віншаванні, кветкі і ўзнагароды прымаюць ветэраны-інтэрнацыяналісты.

Гісторыя памятнай даты звязана з вывадам ў 1989 годзе савецкіх войскаў з Афганістана. Кровапралітная вайна доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.

На думку гісторыкаў, баявыя дзеянні ў Афганістане сталі самымі жорсткімі бітвамі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Савецкая ўлада бяздумна і абыякава адпраўляла салдат на верную смерць. Больш за 14 тысяч ваяроў загінулі на чужой зямлі, звыш 300 чалавек зніклі без вестак, 6000 памерлі ад ран і хваробаў.

Памяць аб Афганскай вайне навекі засела асколкам болю ў сэрцах бацькоў, маці, жонак і дзяцей тых маладых хлопцаў, якія вярталіся дамоў ў цынкавых трунах «грузам-200".

З 1979 па 1989 гады ў Афганістане праходзілі службу больш за 30 тысяч беларусаў. Амаль 800 адважных салдат загінулі на палях бітвы. Сёння ў адной толькі  Сталіцы Рэспублікі Беларусь пражывае амаль 5000 ветэранаў-афганцаў. З іх 97 сем'яў загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў і 213 інвалідаў вайны. Усе яны ў Дзень памяці са смуткам успамінаюць сваіх таварышаў па службе, родных і блізкіх, аддаюць гонар і славу подзвігам адважных салдат.

15 лютага беларусы ўшаноўваюць памяць і воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія праходзілі службу ў Карэі, Іспаніі, Анголе, на Блізкім Ўсходзе і ў В'етнаме.


Опубликовано: 15.02.2015
Больше по рубрике
Всемирный день молодежи
10.11.2017
Всемирный день науки
10.11.2017
День Октябрьской Революции
07.11.2017
Школа лидерского движения
04.11.2017
Всемирный день мужчин
04.11.2017
Координационный совет по ИВР БГТУ
04.11.2017
Проект "Мой стиль жизни сегодня - моё здоровье и успех завтра!"
01.11.2017
Выставка студенческих работ «Линии жизни»
31.10.2017
Сказать «НЕТ!» и победить!
27.10.2017
Школа лидерского движения БГТУ
26.10.2017