21.10.2016 педагогам-псіхолагам Л.М.Дзіцэвіч у фармаце Школы асобаснага росту “ШАР” праведзены сустрэчы са студэнтамі 1 курса 7 і 8 групы факультэта ІЭ на тэму: ”Адаптацыя першакурснікаў” і студэнтамі 1 курса 1 групы факультэта ІЭ на тэму: ”Прэзентацыя работы псіхолага”.
Псіхолаг расказвала пра псіхалагічныя жыццёвыя сітуацыі падчас адаптацыі першакурснікаў і шляхі выхаду з негатыўнага становішча.
Моладзь цікавілі разнастайныя аспекты працэсу адаптацыі, а таксама умовы паспяховага шляху чалавека, прычыны суіцыдальных паводзінаў. Студэнты актыўна адказвалі на пытанні псіхолага і самі іх задавалі.
Арганізавалі сустрэчы куратары А.А. Пузырэўская і С.А. Манжынскі.

Опубликовано: 25.10.2016
Больше по рубрике