27 верасня 2016 г. на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбыўся навучальны семінар-прэзентацыя для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Як падрыхтаваць вучня да алімпіяды”.
Семінар быў падрыхтаваны і праведзены загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімірам Іванавічам Куліковічам, аўтарам 32 вучэбных дапаможнікаў для школы і ўстаноў вышэйшай адукацыі.
Падчас правядзення семінара адбылася прэзентацыя кніг У. І. Куліковіча “Дзённік алімпіёніка”, “Гучанне беларускага слова”, “Беларуская арфаграфія”, а таксама былі дадзены практычныя рэкамендацыі адносна выканання вучнямі алімпіядных заданняў па беларускай мове.У семінары прынялі ўдзел больш за 20 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры школ і гімназій Мінска. Настаўнікамі былі адзначаны высокі ўзровень арганізацыі і правядзення семінара, актуальнасць агучаных практычных рэкамендацый і неабходнасць далейшага супрацоўніцтва у галіне распрацоўкі сучасных праграм і метадычнага забеспячэння для якаснай падрыхтоўкі вучняў па беларускай мове і літаратуры.
Напрыканцы семінара перад настаўнікамі выступіў ансамбль “Акавіта”.
Увага!
30 верасня (пятніца) 16.00 – 19.00 у канферэнц-зале БДТУ будзе паўторна праведзены семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Як падрыхтаваць вучня да алімпіяды”.
Праграма семінара:
- Прэзентацыя кніг У. І. Куліковіча “Дзённік алімпіёніка”, “Гучанне беларускага слова”, “Беларуская арфаграфія”. (Кнігі можна набыць).
- Практычныя рэкамендацыі адносна выканання алімпіядных заданняў.
- Выступленне творчых асоб БДТУ.