Імя Якуба Коласа добра вядома кожнаму беларусу. 26 мая 2025 года выкладчыкамі кафедры беларускай філалогіі Т.П. Гуліцкай і В.М. Гусевай была арганізавана экскурсія ў Дзяржаўны музей Якуба Коласа для студэнтаў 2 курса факультэта ПіМ, каб будучыя выдаўцы маглі ўбачыць на ўласныя вочы асабістыя рэчы, рукапісы, кнігі, а таксама ўнікальныя фатаграфіі і дакументы, якія расказваюць пра жыццё паэта. Цікавыя і малавядомыя факты біяграфіі, перакладчыцкая і навуковая дзейнасць аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратуры зацікавіла наведвальнікаў, тым больш што многія ў гэтым музеі былі ўпершыню.









Опубликовано: 27.05.2025