10 красавіка 14 група падрыхтоўчага аддзялення (медыка-фармацэўтычны профіль) з выкладчыкам кафедры беларускай філалогіі Гусевай В. М. (факультэт ПіМ) наведала Музей гісторыі медыцыны Беларусі. Навучэнцы ПА з Туркменістана пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, з цікавасцю даведаліся пра ўзнікненне народнай медыцыны, гісторыю медыцыны на тэрыторыі Беларусі ў XIII-XVIII стст., станаўленне і развіццё сучаснай медыцыны. Багатая калекцыя медыцынскага інструментарыю і абсталявання, а таксама аптэчнага посуду ўразіла ўсіх удзельнікаў экскурсіі.


Опубликовано: 14.04.2026
Больше по рубрике