Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Знаёмства з Alma mater
 

10 верасня 2026 г. у рамках адаптацыі да студэнцкага жыцця і знаёмства з гісторыяй універсітэта студэнты пятай групы першага курса факультэта ПіМ  наведалі разам з куратарам (старшым выкладчыкам Т.П. Гуліцкай) музей гісторыі БДТУ. Гэтае мерапрыемства стала першым крокам у свет універсітэцкіх традыцый і дасягненняў. Студэнты даведаліся пра ключавыя этапы станаўлення ВНУ, яе развіццё ў пасляваенныя гады і сучасныя дасягненні.

У ходзе экскурсіі першакурснікі пазнаёміліся з кіраўніцтвам універсітэта розных гадоў і выдатнымі выпускнікамі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі і прамысловасці. Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікалі сапраўдныя гістарычныя дакументы, узнагароды за навуковыя і спартыўныя дасягненні.


Опубликовано: 14.09.2026
Больше по рубрике
Экскурсія ў Музей гісторыі медыцыны Рэспублікі Беларусь
16.12.2024
Знакомство с природой Беларуси
13.12.2024
“Я гэты край Радзімаю заву…”
10.12.2024
Незгасальны свет мастацтва
03.12.2024
Вечер органной музыки
02.12.2024
Услышать и понять друг друга
02.12.2024
Знакомимся с Республикой Беларусь
23.10.2024
Увесь свет пачынаецца з маці
14.10.2024
Навучанне і вывучэнне
10.10.2024
Участие в зарубежной научной конференции
08.10.2024