Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Захаванне гістарычнай памяці

У панядзелак, 25 верасня, адбылася сустрэча студэнтаў 2 курса факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый (спецыяльнасць “Выдавецкая справа”, групы 4 і 5) з навуковым супрацоўнікам аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ ст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Ірынай Сяргееўнай Мяцеліцай. Арганізатар сустрэчы  – ст. выкладчык кафедры беларускай філалогіі, канд. філал. навук Мандзік В.А.

Тэма гутаркі – “Асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай літаратуры як фактар захавання гістарычнай памяці”. Мерапрыемства адбылося ў межах правядзення Тыдня беларускай літаратуры і святкавання Дня народнага адзінства. Выступоўца расказала пра спецыфіку адлюстравання ваеннай тэмы ў творах пісьменнікаў розных пакаленняў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на сучасны перыяд. Прагучалі ўрыўкі з вершаў класікаў і сучаснікаў. Падчас цікавай гутаркі студэнты даведаліся пра новыя тэндэнцыі літаратурнага жыцця краіны, усвядомілі, што літаратура як від мастацтва надалей застаецца фактарам захавання гістарычнай памяці і яднання беларускай нацыі.


Опубликовано: 26.09.2023
Больше по рубрике
Встречаем Новый год вместе!
24.12.2019
Ствараем свята сваімі рукамі
24.12.2019
Першыя крокі ў навуку
20.12.2019
Экскурсия в Национальную библиотеку РБ
04.12.2019
Знакомьтесь: Беларусь
20.11.2019
Вершина «Алмаза знаний» покорена
02.04.2019
Міжнародны дзень роднай мовы ў БДТУ
21.02.2019
Познаем Минск
29.10.2018
Экскурсiя на выставу «Беларусь i Біблія»
23.10.2018
Знакомьтесь: Беларусь
17.10.2018