Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Заняткі па беларускай мове (прафесійнай лексіцы) на базе дома прыроды негарэльскага вучэбна-доследнага лясгаса

Назапашванне прафесійнай лексікі беларускай мовы ў студэнтаў 4 группы 1 курса лесагаспадарчага факультэта 9 кастрычніка 2023 года адбылося на базе Дома прыроды, што працуе ў Негарэльскім вучэбна-доследным лясгасе.

Заняткі, праведзеныя старшым выкладчыкам кафедры беларускай філалогіі Т.П. Гуліцкай, былі скіраваны не толькі на вывучэнне лесагаспадарчых тэрмінаў , але і на фарміраванне ў студэнтаў каштоўнасных адносін да прыроды і навакольнага асяроддзя, а таксама ўсведамленне прафесійнага выбару і сацыяльнай значнасці будучай прафесіянальнай дзейнасці. Асновай для вывучэння стала багатая фаўна Беларусі, прадстаўленая ў экспазіцыі праз дыярамы яе натуральнага асяроддзя пражывання. Высакаякасная работа таксадэрмістаў дазволіла ўбачыць будучым спецыялістам лясной гаспадаркі больш за 100 экспанатаў жывёльнага свету, праверыць веданне флоры і фаўны Беларусі, прыняўшы ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне. Акрамя таго, быў адабраны матэрыял для распрацоўкі групавых праектаў, звязаных с лесагаспадарчай тэрміналогіяй і  экалогічнай асветай, што ў перспектыве будуць абаронены падчас вывучэння курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка).

 

 

 

 


Опубликовано: 11.10.2023
Больше по рубрике
Знакомимся с природой Беларуси
21.06.2022
Встреча с прекрасным
21.01.2022
Куфэрак навагодняй казкі
27.12.2021
Мы из Las-Legas!!!
16.12.2021
Золотая осень глазами иностранцев
11.10.2021
Экскурсия в Национальную библиотеку
22.09.2021
Экскурсия в зоопарк
10.09.2021
Свободное время интересно и с пользой!
21.06.2021
На встречу с природой
11.06.2021
Спорт учебе не помеха!
03.06.2021