Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
За кулісамі тэатра оперы і балета

За кулісы Вялікага тэатра Беларусі трапілі  студэнты 1 і 2 курса факультэта ПіМ разам са старшым выкладчыкам кафедры беларускай филалогіі  Т.П.Гуліцкай 15 снежня 2023 года. Будучым выдаўцам пашчасціла здзейсніць захапляльнае падарожжа ў свет музыкі і танца. Атрымалася зазірнуць у рэпетыцыйныя залы артыстаў, наведаць майстэрні тэатра, дзе ствараюць дэкарацыі і шыюць касцюмы, убачыць ўнікальныя магчымасці сцэны-трансформера, апынуцца ў яе кішені і ўбачыць падрыхтоўку да спектакля, з цэнтральнай ложы паслухаць рэпетыцыю аркестра.

Падчас наведвання Вялікага тэатра Беларусі экскурсанты даведаліся пра гісторыю заснавання тэатра і яго будаўніцтва. 

Студэнты засталіся ў захапленні ад экскурсіі, а таксама ад прыгажосці і велічнасць самаго будынка тэатра - жамчужыны архітэктурнага мастацтва.


Опубликовано: 15.12.2023
Больше по рубрике
Сустрэча з Пазняковым Міхаілам Паўлавічам
20.05.2015
Насустрач Дню Перамогі
30.04.2015
66-я навукова-тэхнічная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў БДТУ
30.04.2015
Мы зноў лепшыя!
03.04.2015
Дзень адчыненых дзвярэй
23.03.2015
Диалог культур как образ жизни
26.02.2015
Наши экскурсии
26.02.2015
Прызнанне славацкай навуковай думкай
13.01.2015
Экскурсия в профессию
17.12.2014
Канферэнцыя "Мой радавод вайна спыніць хацела"
12.12.2014