Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Японія чытае Багдановіча

21 верасня 2015 года на кафедры беларускай філалогіі БДТУ адбылася сустрэча з цікавым госцем з Японіі – студэнтам універсітэта Васэда (Токіа) спадаром Кенам Сібатам, славістам, перакладчыкам твораў Максіма Багдановіча.

За 2 гады малады вучоны з краіны ўзыходзячага сонца дасканала авалодаў беларускай мовай, стаў шчырым паклоннікам беларускай паэзіі. Апошнім часам па ўласнай ініцыятыве ён наведаў памятныя мясціны і музеі М. Багдановіча ў Беларусі (Мінск, Гродна) і Расіі (Яраслаўль).

Вялікую цікавасць Кен Сібата праявіў да энцыклапедыі “Максім Багдановіч” (2011), падрыхтаванай пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнта Мікалая Труса.

У падарунак шаноўны госць, энтузіяст беларушчыны, атрымаў сёлета выдадзеную ў нашым універсітэце хрэстаматыю “Беларуская паэзія ХVІ – ХХ стст.”, а з ёй – магчымасць пазнаёміцца з найлепшымі ўзорамі нацыянальнага прыгожага пісьменства за 5 стагоддзяў.

                  
Опубликовано: 22.09.2015
Больше по рубрике
Удзел у Рэспубліканскім фестывалі творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “F.- ART.by”
09.11.2023
На смачны кусочак знойдзецца раточак
27.10.2023
Воспитательная работа кафедры белорусской филологии с иностранными слушателями
20.10.2023
Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі
18.10.2023
Прэзентацыя праектаў «Першыя крокі ў прафесіі» на базе негарэльскага батанічнага саду
18.10.2023
Да Дня маці
16.10.2023
На факультэце прынттэхналогій і медыякамунікацый адзначылі Дзень маці
16.10.2023
Заняткі па беларускай мове (прафесійнай лексіцы) на базе дома прыроды негарэльскага вучэбна-доследнага лясгаса
11.10.2023
Знакомимся с культурой Беларуси
27.09.2023
Захаванне гістарычнай памяці
26.09.2023