Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
ХІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні

19 чэрвеня 2014 г. загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт М.В. Трус прыняў удзел у ХІ Міжнародных Купалаўскіх чытаннях, арганізаваных у Мінску Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

Дацэнт М.В. Трус выступіў з дакладам “Купаліяна і беларусістыка ў творчай і навуковай дзейнасці Францішка Ціхага”, падрыхтаваным сумесна з В.М. Ляшук, дацэнтам кафедры рускай мовы і культуры Каталіцкага ўніверсітэта ў Ружамберку (Славакія).

Удзельнікам канферэнцыі ў мультымедыйнай прэзентацыі, якая суправаджала даклад, былі прадстаўлены сенсацыйныя знаходкі: два невядомыя аўтографы Янкі Купалы, якія ўяўляюць сабой дарчыя надпісы на кнігах Збору твораў паэта 1925 – 1926 гг., адрасаваныя чэшскаму славісту Францішку Ціхаму ў 1927 г.


                

          



      













Опубликовано: 25.06.2014
Больше по рубрике
Знаёмства з гісторыяй медыцыны Беларусі
14.04.2026
Галоўны кніжны форум года
18.03.2026
«Мая Беларусь»
19.02.2026
Гучы, роднае слова!
19.02.2026
Куфэрак Дзеда Мароза
29.12.2025
Дыялог з кодам нацыі
12.12.2025
Віншуем любімы ўніверсітэт!
09.12.2025
Прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі 22 горада Мінска
04.12.2025
Дапамагчы вызначыцца ў прафесійнай будучыні
24.11.2025
Вывучаем культурную спадчыну: экскурсія ў Дом Ваньковічаў
06.11.2025