Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Віншуем з перамогай!

Літаратурны клуб БДТУ “Ветліца”, кафедра беларускай філалогіі, дэканат факультэта ПіМ сардэчна віншуюць студэнтку Значонак Дар’ю Аляксандраўну (ІV-ПіМ, 4 гр.) з перамогай у І Рэспубліканскім конкурсе маладых літаратараў “Першацвет”.

У названым конкурсе прымалі ўдзел каля 160 маладых паэтаў і празаікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. У дзвюх намінацыях “Паэзія” і “Проза” лепшымі былі прызнаны 20 аўтараў, сярод якіх і наша Дар’я Значонак .

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбылася 8 лютага на ХХІV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Прадстаўнікі аргкамітэта конкурсу павіншавалі Дар’ю з перамогай і ўручылі дыплом. З віншавальнымі словамі на цырымоніі ўзнагароджання выступіла кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ Савіцкая Надзея Яўсееўна. А дарадца па культуры Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь уручыў Дар’і Значонак памятны падарунак.

Яшчэ раз віншуем Дар’ю з перамогай. Жадаем ёй далейшых поспехаў у літаратурнай творчасці і вучобе, здзяйснення мараў, ажыццяўлення ўсіх планаў!





Матэрыял падрыхтавала Савіцкая Н.Я.

(кафедра беларускай філалогіі)







Опубликовано: 10.02.2017
Больше по рубрике
Мы сведкі 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
12.10.2022
Знакомимся с природой Беларуси
21.06.2022
Встреча с прекрасным
21.01.2022
Куфэрак навагодняй казкі
27.12.2021
Мы из Las-Legas!!!
16.12.2021
Золотая осень глазами иностранцев
11.10.2021
Экскурсия в Национальную библиотеку
22.09.2021
Экскурсия в зоопарк
10.09.2021
Свободное время интересно и с пользой!
21.06.2021
На встречу с природой
11.06.2021