Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Вывучаем культурную спадчыну: экскурсія ў Дом Ваньковічаў

У цэнтры Мінска захавалася месца, дзе можна акунуцца ў атмасферу  XIX стагоддзя і перанесціся ў эпоху рамантызму, - гэта музей "Дом Ваньковічаў".  5 лістапада 2025 старшым выкладчыкам кафедры беларускай філалогіі Т.П. Гуліцкай сюды была арганізавана экскурсія для студэнтаў 2 і 3 курсаў факультэта ПіМ.

Пад час знаёмства з экспазіцыяй музея будучым рэдактарам расказалі пра гісторыю аднаго з вядомых беларускіх арыстакратычных родаў Ваньковічаў. Наведвальнікі змаглі на ўласныя вочы ўбачыць прадметы інтэр'ера, мэблю, партрэты і асабістыя рэчы, каб глыбей зразумець гістарычныя кантэкст і культурныя традыцыі таго часу. 

Наведванне музея  стала для студэнтаў  сапраўдным дыялогам з мінулым, які прымусіў па-новаму зірнуць на гісторыю Беларусі і знакамітых асоб, што пакінулі свой след у сусветнай культуры.


Опубликовано: 06.11.2025
Больше по рубрике
“(Не)Ноч у музеі”
24.05.2021
Знаёмства з праектам “Анры Маціс. Погляд”
17.05.2021
Урок мужества
12.05.2021
"Першы крок у навуку"
29.04.2021
Навуковы дэбют
21.04.2021
Экскурсия по Минску
12.04.2021
Посещение Национального художественного музея Республики Беларусь
12.04.2021
Изучаем историю Беларуси
06.04.2021
Поход в Национальный художественный музей
01.04.2021
Экскурсия в Национальную библиотеку РБ
31.03.2021