Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Воркшоп у Ольдэнбургу

5–7 лістапада 2015 года загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт М.В. Трус прыняў удзел у рабоце Міжнароднага воркшопа (семінара) “Гісторыя літаратуры Беларусі”, арганізатарам якога выступіў нямецкі Інстытут славістыкі Ольдэнбургскага ўніверсітэта імя К. Асецкага (дырэктар – прафесар Гун-Брыт Колер). З беларускага боку мадэратар  прадстаўнічай навуковай сустрэчы – дацэнт БДУ П.І. Навуменка.

Воркшоп быў прысвечаны тэарэтычным і метадалагічным праблемам стварэння нямецкамоўнай “Гісторыі літаратуры Беларусі”, адрасаванай студэнтам і шырокай чытацкай аўдыторыі, – беспрэцэдэнтнаму міжнароднаму праекту ў найноўшым дыскурсе літаратурнай гістарыяграфіі.

У мерапрыемстве бралі ўдзел навукоўцы, стваральнікі выданняў па гісторыі нацыянальных літаратур з Аўстрыі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы. Дацэнт М.В. Трус прадставіў даклад “Савецкая беларуская літаратура 1940 – 1980-х гг.: крытычны перагляд”.

  
Павел Навуменка (Беларусь) і Гун-Брыт Колер (Германія).     Ральф Грутэмаер (Германія) і Гун-Брыт Колер (Германія).

      
    
   У час правядзення круглага стала.                                                   Сяргей Кавалёў (Польшча) і Мікалай Трус (Беларусь).

           У час агляду старога Ольдэнбурга. Злева направа: Сяргей Гаранін, Мікалай Трус, Іван Ясюк, 
           Ганна Міхальчук (Беларусь); Галін Ціханаў (Вялікабрытанія), Мікалай Хмяльніцкі (Беларусь), 
           Сяргей Кавалёў (Польшча), Томас Вайлер (Германія).


Опубликовано: 10.11.2015
Больше по рубрике
Вывучаем культурную спадчыну: экскурсія ў Дом Ваньковічаў
06.11.2025
Наводзім парадак разам
22.10.2025
Экскурсія ў галоўную бібліятэку краіны
17.10.2025
Мы розныя, але мы разам
17.09.2025
Посещение Художественного музея
16.06.2025
Дипломы Международного конкурса песни получены!!!
16.06.2025
Шлях да Перамогі
10.06.2025
Знаёмы незнаёмы Якуб Колас
27.05.2025
Выставка «Память сердца»
07.05.2025
Экскурсия иностранных слушателей в музей Великой Отечественной войны
05.05.2025