Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Удзел у Рэспубліканскім фестывалі творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “F.- ART.by”

Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) замежныя навучэнцы БДТУ прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах Рэспубліканскага фестывалю  творчасці  замежных студэнтаў устаноў вышэйшай  адукацыі “F.- ART.by”.

Замежныя студэнты 1 курса сумесна са студэнтамі 1 курса факультэта ПіМ арганізавалі і правялі Дзень нацыянальнай кухні.

Навучэнка з Кітая Сяо Яфэнь пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай філалогіі Казлоўскай Г.В. прыняла ўдзел у вакальным праекце “Музыка беларускай зямлі – музыка нашых сэрцаў”, выканаўшы беларускую народную песню “Цячэ вада ў ярок”.

Грамадзяне Рэспублікі Саюз М’янма Ей Тэт Зо, Вэй Ян Со і Джэй Мво Тханг  прынялі ўдзел у вакальным праекце “Музыка беларускай зямлі – музыка нашых сэрцаў”, выканаўшы беларускую песню “Вы шумiце, шумiце...”.

Грамадзянін  Рэспублікі Саюз М’янма Вэй Ян Со прыняў удзел у АРТ-дайджэсце “Традыцыі народаў – традыцыі свету”, правёўшы майстар-клас з дэманстрацыяй адметнасцей нацыянальнага касцюма М’янмы.

Пад кіраўніцтвам загадчыка падрыхтоўчага аддзялення Старчанка Д.У. былі падрыхтаваны матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе відэаэсэ “Творчасць як дыялог міру”.


Опубликовано: 09.11.2023
Больше по рубрике
Знаёмства з гісторыяй медыцыны Беларусі
14.04.2026
Галоўны кніжны форум года
18.03.2026
«Мая Беларусь»
19.02.2026
Гучы, роднае слова!
19.02.2026
Куфэрак Дзеда Мароза
29.12.2025
Дыялог з кодам нацыі
12.12.2025
Віншуем любімы ўніверсітэт!
09.12.2025
Прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі 22 горада Мінска
04.12.2025
Дапамагчы вызначыцца ў прафесійнай будучыні
24.11.2025
Вывучаем культурную спадчыну: экскурсія ў Дом Ваньковічаў
06.11.2025