Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Ты ў сэрцы маім, матуліна мова

21 лютага з нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і ў сувязі з правядзеннем тыдня роднай мовы ў БДТУ студэнты 1 курса факультэта ПіМ прынялі ўдзел у акцыі “Ты ў сэрцы маім, матуліна мова”, сутнасць якой заключалася ў дэкламацыі вершаў, прысвечаных тэме роднай мовы.

На святочнай сустрэчы прагучалі вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы, П. Панчанкі, У. Караткевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, Н. Гальпяровіча, А. Пысіна, Максіма Танка і інш. 

    

    

    

21 лютага былі падведзены вынікі конкурсу ілюстрацый “Маё любімае беларускае слова”. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў. Яны падрыхтавалі ілюстрацыі да спрадвечна беларускай лексікі, а таксама падабралі цікавую інфармацыю пра паходжанне і гісторыю незвычайных, малаўжывальных слоў беларускай мовы.

    

Міжнародны дзень роднай мовы ў БДТУ прайшоў пад дэвізам: РУСКАЙ МОВЕ ДАЙ РАЗГРУЗКУ – ГАВАРЫ ПА-БЕЛАРУСКУ!


Опубликовано: 22.02.2024
Больше по рубрике
Глядзім разам: «Янка Купала ў Славакіі»
23.03.2016
“Моладзь і паліграфія”: вынікі Міжнароднага конкурсу
21.03.2016
“Моладзь і паліграфія”: вынікі Міжнароднага конкурсу
21.03.2016
Да Года культуры і юбілею М. Багдановіча
08.02.2016
Равеснікі стагоддзя
14.12.2015
Воркшоп у Ольдэнбургу
10.11.2015
Гонар славацкага народа
02.11.2015
Таямніцы творчасці
22.10.2015
Японія чытае Багдановіча
22.09.2015
Славацкімі шляхамі Янкі Купалы
01.07.2015