Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Святочныя заняткі да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага кафедра беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) правяла святочныя заняткі, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел як беларускія студэнты, так і замежныя навучэнцы БДТУ. Студэнты першага курса факультэта ПіМ падрыхтавалі цікавыя паведамленні пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы ў календары ЮНЕСКА, расказалі цікавыя факты пра розныя мовы свету, звярнулі ўвагу на праблему скарачэння колькасці моў, правялі віктарыну на веданне малаўжывальных беларускіх слоў.

На занятках гучала многа вершаў і песень. Замежныя ўдзельнікі прадэманстравалі сваю зацікаўленасць беларускай мовай і выканалі беларускія вершы і песні, а таксама праспявалі песні на сваіх родных мовах, даўшы магчымасць беларускім студэнтам пачуць гучанне і мелодыку іншых моў.

Кафедра беларускай філалогіі шчыра дзякуе ўсім удзельнікам за праяўленую цікавасць і актыўны ўдзел у Тыдні роднай мовы.

 


Опубликовано: 21.02.2025
Больше по рубрике
Куфэрак навагодняй казкі
27.12.2021
Мы из Las-Legas!!!
16.12.2021
Золотая осень глазами иностранцев
11.10.2021
Экскурсия в Национальную библиотеку
22.09.2021
Экскурсия в зоопарк
10.09.2021
Свободное время интересно и с пользой!
21.06.2021
На встречу с природой
11.06.2021
Спорт учебе не помеха!
03.06.2021
«Рай» в Ботаническом саду
28.05.2021
Русский язык – путь к взаимопониманию и согласию
27.05.2021