21 лютага кафедра беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) правяла святочныя заняткі, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел як беларускія студэнты, так і замежныя навучэнцы БДТУ. Студэнты першага курса факультэта ПіМ падрыхтавалі цікавыя паведамленні пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы ў календары ЮНЕСКА, расказалі цікавыя факты пра розныя мовы свету, звярнулі ўвагу на праблему скарачэння колькасці моў, правялі віктарыну на веданне малаўжывальных беларускіх слоў.
На занятках гучала многа вершаў і песень. Замежныя ўдзельнікі прадэманстравалі сваю зацікаўленасць беларускай мовай і выканалі беларускія вершы і песні, а таксама праспявалі песні на сваіх родных мовах, даўшы магчымасць беларускім студэнтам пачуць гучанне і мелодыку іншых моў.
Кафедра беларускай філалогіі шчыра дзякуе ўсім удзельнікам за праяўленую цікавасць і актыўны ўдзел у Тыдні роднай мовы.