Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Супраца кафедры беларускай філалогіі з мовазнаўцамі НАН Беларусі

У 2024 годзе лексікаграфічная база беларускай мовы папоўнілася яшчэ адной аўтарытэтнай крыніцай. У выдавецтве «Беларуская навука» рэалізавана новае выданне акадэмічнага нарматыўнага «Слоўніка беларускай мовы» пад рэдакцыяй доктара філалагічных навук Русак Валянціны Паўлаўны. Удзел ва ўкладанні слоўніка бралі і выкладчыкі беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта кандыдаты філалагічных навук  Кірдун А. А. і Русак В. У.

Папярэдняя рэдакцыя слоўніка датуецца 2012 годам. Гэта было папраўленае і дапоўненае выданне «Слоўніка беларускай мовы» 1987 года пад рэдакцыяй акадэміка М. В. Бірылы, ажыццёўленае ў сувязі з увядзеннем з 1 верасня 2010 года новых «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

«Слоўнік беларускай мовы» 2024 года падрыхтаваны з улікам тых змяненняў, што адбыліся ў моўнай практыцы за апошнія два дзесяцігоддзі. Рэестр слоўніка ўключае каля 150 тысяч лексічных адзінак, што на 32 тысячы больш, чым у слоўніку 1987 года.

У «Слоўніку беларускай мовы» 2024 года падаецца інфармацыя не толькі пра нарматыўнае напісанне слоў, але і пра месца націску, формы скланення і спражэння. Выданне разлічана на мовазнаўцаў, настаўнікаў беларускай мовы, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, журналістаў, пісьменнікаў, рэдактараў і ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай.

  


Опубликовано: 02.07.2024
Больше по рубрике
"Напісанае застаецца"
19.12.2016
Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча
19.12.2016
Акция «Празднуем вместе»
19.12.2016
Пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”
12.12.2016
“Чытаем разам” (да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча)
09.12.2016
Выстава творчых і навукова-даследчых работ студэнтаў
25.10.2016
Дни русского языка и белорусской культуры
24.05.2016
Вайна ў памяці пакаленняў
06.05.2016
Усё пра М. Багдановіча ў інтэрнэце
16.04.2016
Знакомство с национальными культурами Беларуси
29.03.2016