Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Супраца кафедры беларускай філалогіі з мовазнаўцамі НАН Беларусі

У 2024 годзе лексікаграфічная база беларускай мовы папоўнілася яшчэ адной аўтарытэтнай крыніцай. У выдавецтве «Беларуская навука» рэалізавана новае выданне акадэмічнага нарматыўнага «Слоўніка беларускай мовы» пад рэдакцыяй доктара філалагічных навук Русак Валянціны Паўлаўны. Удзел ва ўкладанні слоўніка бралі і выкладчыкі беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта кандыдаты філалагічных навук  Кірдун А. А. і Русак В. У.

Папярэдняя рэдакцыя слоўніка датуецца 2012 годам. Гэта было папраўленае і дапоўненае выданне «Слоўніка беларускай мовы» 1987 года пад рэдакцыяй акадэміка М. В. Бірылы, ажыццёўленае ў сувязі з увядзеннем з 1 верасня 2010 года новых «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

«Слоўнік беларускай мовы» 2024 года падрыхтаваны з улікам тых змяненняў, што адбыліся ў моўнай практыцы за апошнія два дзесяцігоддзі. Рэестр слоўніка ўключае каля 150 тысяч лексічных адзінак, што на 32 тысячы больш, чым у слоўніку 1987 года.

У «Слоўніку беларускай мовы» 2024 года падаецца інфармацыя не толькі пра нарматыўнае напісанне слоў, але і пра месца націску, формы скланення і спражэння. Выданне разлічана на мовазнаўцаў, настаўнікаў беларускай мовы, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, журналістаў, пісьменнікаў, рэдактараў і ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай.

  


Опубликовано: 02.07.2024
Больше по рубрике
Знаёмства з гісторыяй медыцыны Беларусі
14.04.2026
Галоўны кніжны форум года
18.03.2026
«Мая Беларусь»
19.02.2026
Гучы, роднае слова!
19.02.2026
Куфэрак Дзеда Мароза
29.12.2025
Дыялог з кодам нацыі
12.12.2025
Віншуем любімы ўніверсітэт!
09.12.2025
Прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі 22 горада Мінска
04.12.2025
Дапамагчы вызначыцца ў прафесійнай будучыні
24.11.2025
Вывучаем культурную спадчыну: экскурсія ў Дом Ваньковічаў
06.11.2025