Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча

Жывеш не вечна, чалавек, 
Перажыві ж у момент век!

Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два пайшло!

Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.

М. Багдановіч

15 снежня кафедра беларускай філалогіі правяла студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю культурна-асветніцкага характару "Жывеш не вечна, чалавек, — перажыві ж у момант век!", прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Для дадзенага мерапрыемства бібліятэка БДТУ (дырэктар Знайдзюк С.Б.)  арганізавала выставу кніг.

У канферэнцыі прынялі ўдзел 20 студэнтаў, большасць з якіх склалі студэнты 2-га курса факультэта ПіМ. 

Удзельнікі гуртка "Спадчына" пад кіраўніцтвам дацэнта, к. філ. н. Федарцовай Т.М. прадставілі свае працы, прысвечаныя жыццю і творчасці паэта. У дакладах студэнтаў былі закрануты тэмы кахання ў паэзіі М. Багдановіча, вобразы флоры, асаблівасці трыялета і інш.

 

 



Опубликовано: 19.12.2016
Больше по рубрике
Знаёмства з гісторыяй медыцыны Беларусі
14.04.2026
Галоўны кніжны форум года
18.03.2026
«Мая Беларусь»
19.02.2026
Гучы, роднае слова!
19.02.2026
Куфэрак Дзеда Мароза
29.12.2025
Дыялог з кодам нацыі
12.12.2025
Віншуем любімы ўніверсітэт!
09.12.2025
Прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі 22 горада Мінска
04.12.2025
Дапамагчы вызначыцца ў прафесійнай будучыні
24.11.2025
Вывучаем культурную спадчыну: экскурсія ў Дом Ваньковічаў
06.11.2025